Спектакль пастаўлены па матывах апавядання «Сіняя-сіняя» класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
«25-га ліпеня 1880 года. Вялікая паўночная Сахара. Іх засталося толькі двое: маленькая дзяўчынка Джаміля і Пятрок Ясюкевіч, былы паўстанец, былы беларус, былы чалавек. Чалавек без ежы, без вады, без Радзімы».
Для таго каб адцягнуць увагу дзяўчынкі ад пакут з-за смагі, Пятрок распявадае гісторыю-казку пра сваю Радзіму-Рай «Сінюю-сінюю», гісторыю страты і здабывання. Час і прастора распадаюцца. З’яўляюцца і блытаюцца выявы мінулага і міражы, ствараючы мазаіку сцэн. Знаходзячыся паміж галюцынацыяй і фізічнай рэальнасцю, Пятрок спрабуе рэканструяваць падзеі свайго жыцця, каб лепш усвядоміць іх. Але спробы пастаянна разбіваюцца бязлітасным ворагам — пяском, які ўсё больш захоплівае іх у палон.
Рэжысёр: І. Казакоў.
Мастак: Т. Нерсісян.
Кампазітары: А. Літвіноўскі.
У спектаклі заняты акцёры: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц.