Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «‎Чалавек, заставайся чалавекам!»‎

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Вялікая Айчынная вайна. Савецкі салдат Іван Валока, ратуючыся ад нямецкіх бамбардзіровак, падае ў падвал разбуранага дома. Воляй выпадку разам з ім пад заваламі аказваецца і паранены нямецкі салдат, якому патрэбна дапамога. Перад Іванам устае дылема: выканаць абавязак вайскоўца і забіць ворага, ці дапамагчы параненаму чалавеку? Іван вырашае заставіць жыццё немцу. Аб'яднаныя агульнай бядой, героі спрабуюць знайсці выйсце з падвала, але, вызваліўшыся, ізноў ператвараюцца ў ворагаў.

Спектакль «‎Чалавек, заставайся чалавекам!»‎ — гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе і ў тых сілах, якія накіроўваюць нас. Гэта даследаванне складаных і супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, а не смерці.

Мы павінны памятаць аб тым, што чалавек створаны для стварэння. Войны, генацыд, гвалт — трагічныя памылкі нашай гісторыі, наступствы адмовы чалавека не толькі ад чалавечнасці, але і ад маральных прынцыпаў, якія ляжаць у аснове нашага існавання.

Рэжысёр-пастаноўшчык: Марыя Гуцава.

Мастак-пастаноўшчык: Лідзія Малашэнка.

Музычнае афармленне: Сабіна Пятроўская, Ала Шаранкова, Максім Кошалеў.

Прэм’ера: 26.06.2024.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

  • Год: 2024
  • Стоимость билетов:

    16,50 руб.

  • Возрастное ограничение: 12+
  • Организатор:

    Учреждение культуры «Заслуженный коллектив Республики Беларусь «Могилевский областной театр кукол»

    УНП 700028477

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Кадры

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения