24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Афіцыйная інаўгурацыя праекта «Магілёў – культурная сталіца Беларусі 2013 года»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

26 студзеня 2013 года у Магілёве ў Палацы культуры вобласці адбудзецца афіцыйная інаўгурацыя праекта «Магілёў – культурная сталіца Беларусі 2013 года». Магілёў стаў чацвёртым горадам, які атрымаў ганаровы статус «Культурнай сталіцы Беларусі».

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2010 годзе быў Полацк. У 2011 годзе ганаровы статус «Культурная сталіца Беларусі і СНД» атрымаў Гомель, у 2012 Флялек; «Віртуозы Масквы», акадэмічны ансамбль песні і танца імя А.Аляксандрава;  з Малдовы - дзяржаўны ансамбль танца «Жок», і мноства іншых – імёны, добра вядомыя як у Беларусі, так і далёка за межамі нашай краіны.
     
У рамках акцыі «Культурная сталіца» будзе рэалізаваны шэраг творчых праектаў. Сярод іх – «Радзімы нашай скарб» – мерапрыемствы краязнаўчай тэматыкі, прэс-тур для журналістаў дзяржаўных СМІ, дзяржаў-удзельніц СНД, гарадоў-пабрацімаў Магілёва. Пройдзе кінатыдзень «Тураўская восень», будуць праведзены «Сіманаўскія чытанні», ток-шоу «Бацькі і дзеці» па тэматыцы Культурнай сталіцы. Праект «Духоўнай шчырасці імгненні» адбудзецца ў сакавіку ў рамках Тыдня кнігі. «Адбіткі часу» – гэта праект, у рамках якога адбудзецца культурна-асветная акцыя «Ноч музеяў», круглы стол «Культурныя традыцыі Магілёва», конкурс мультымедыйных прэзентацый «Старадаўні Магілёў», адкрыццё новай экспазіцыі ў Музеі гісторыі Магілёва.

Праект «З крыніц адвечнай прыгажосці» прадугледжвае правядзенне міжнароднага форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця  грамадства», шматлікія народныя абрады і святы, выстаўкі нацыянальных строяў краін свету. У праекце «Жыццё, рух, радасць, захапленне» будуць пераважна моладзевыя акцыі: конкурсы бальных танцаў,  фестываль інтэлектуальных гульняў, конкурс маладых сем’яў і шмат іншага.  Зацікавяць магіляўчан і гасцей Культурнай сталіцы мерапрыемствы праекта «Рэальнасць у пражэктарах ілюзій» – тэатральныя акцыі, афішы якіх ужо гатовы.

У рамках праекта «Жыццё гарадоў» можна будзе паўдзельнічаць у Днях культуры гарадоў – сталіц СНД, паглядзець кіно свету, адчуць вынікі конкурсу добраўпарадкавання Магілёва. Незвычайныя эмоцыі гледачам гарантуюць аўтары праекта «Талент у прасторы». Адбудзецца міжнародны пленэр па каменнай скульптуры «Каменная казка», пленэр жывапісцаў і фотамастакоў, шматлікія выстаўкі. 

У дадатак да згаданых праектаў пройдзе акцыя «Кірмаш праектаў», у якой кожны жадаючы можа зрабіць свой унёсак у культурную палітру горада і рэалізаваць свой патэнцыял.

Па меркаванні арганізатараў,  сёлетні праект «Культурная сталіца» будзе  самым насычаным па колькасці мерапрыемстваў і «зорнасці» яго ўдзельнікаў.  

Магілёў нездарама абраны Культурнай сталіцай: ён мае багатую гісторыка-культурную спадчыну; з ім звязаны імёны славутых асветнікаў, вучоных, даследчыкаў, пісьменнікаў – Георгія Каніскага, Спірыдона Собаля, Трафіма Сурты, Івана Насовіча, Мікалая Судзілоўскага, Отта Шмідта,  Канстанціна Сіманава, а таксама дзеячаў культуры – Эдуарда Калманоўскага, Леаніда Іванова, Віктара Турава, Валянціна Дудкевіча. Магілёў - фестывальны горад: тут праводзяцца міжнародныя  фестывалі – музычны «Залаты шлягер», духоўнай музыкі «Магутны Божа», анімацыйных фільмаў «Анімаёўка», тэатральны «М.@rt.кантакт».

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно