24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Ладдзя Роспачы»

вт, 31 марта
РТБД ул. Кропоткина, 44
Описание

Што, калі пасля апошняга ўздыху нас чакае не спакой, а люстэрка? Люстэрка, у якім — усё наша жыццё: кожны погляд, кожнае слова, кожны выбар.

«Ладдзя Роспачы» — гэта спектакль-роздум. Нашы радасці і нашы злачынствы, любоў і здрада, мужнасць і страх — усё гэта пляце нябачнае павуцінне нашага лёсу. Ці працягваецца яно далей за межы жыцця?..

Рэжысёр Святлана Навуменка праз філасофскую прозу Уладзіміра Караткевіча распавядае пра ўнутраны свет чалавека, які стаіць на парозе паміж «тут» і «там». І пытае: мы — стваральнікі свайго лёсу ці толькі акцёры ў п’есе, якую хтосьці напісаў для нас?

Сцэна РТБД стане прасторай глыбінных сэнсаў, дзе кожны зможа судакрануцца з моцнай гісторыяй пра лёс чалавека, унутраную барацьбу і сілу духу, а значыць, з самім сабой.

Прыходзьце, каб зазірнуць у гэта люстэрка разам з РТБД.

Уладзімір Караткевіч: ««Ладдзя Роспачы», па-мойму, найбольш удалая спроба даць абагульнены характар беларусу, якому і чорт не брат, якога і смерць не палохае , які больш за ўсё любіць Радзіму, жыццё і весялосць і ні пры якіх абставінах не ўступіць у барацьбе за іх.»

Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар інсцэніроўкі Святлана Навуменка.

Сцэнограф Юрый Саламонаў.

Мастак па касцюмах Таццяна Лісавенка.

Кампазітар Андрэй Лабчэўскі.

Харэограф Дзіяна Юрчанка.

Відэакантэнт Аляксей Ладышаў.

Прэм’ера: 27 снежня 2025 г.

  • Год: 2025
  • Длительность: 2 ч с антрактом
  • Возрастное ограничение: 16+
  • Организатор:

    ГУ «Заслуженный коллектив РБ «Республиканский театр белорусской драматургии»

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie