Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2026»

сб, 25 июля
Фольварк Ракутёвщина Минская обл., Молодечненский р-н, д. Ракутёвщина
16:00
Описание

25 ліпеня 2026 года з 16:00 да 20:00 у філіяле «Фальварак Ракуцёўшчына» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».

Ракуцёўшчына займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Менавіта тут, сярод маляўнічых краявідаў і ціхай прыгажосці беларускай прыроды, Максім Багдановіч перажыў адзін з самых плённых і натхнёных перыядаў свайго жыцця. За два летнія месяцы, праведзеныя на маладзечанскай зямлі, паэт стварыў творы, якія пазней сталі асновай зборніка «Вянок» і ўвайшлі ў залаты фонд беларускай паэзіі.

І сёння Ракуцёўшчына захоўвае сваю атмасферу, якая яднае гісторыю, культуру і творчасць.

Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх, хто шануе беларускае слова, музыку і традыцыі, далучыцца да свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».

У праграме свята:

– музычная праграма з удзелам народных вакальных ансамбляў «Асалода» і «Беразіначка», а таксама народнага сямейнага ансамбля «Жывіца»;

– прэзентацыя зборніка «Сінякрылы матылёк»;

– сустрэчы і выступленні беларускіх пісьменнікаў: М.Пазнякова, Н.Гальпяровіча, І.Фраловай, Т.Кавальчук, П.Жаўняровіча, Л.Крываноса, Р.Малахоўскага;

– модны паказ ад Нацыянальнай школы прыгажосці і беларускіх дызайнераў адзення;

– продаж кніг беларускіх аўтараў ад «Акадэмкнігі» і вырабаў народных майстроў;

– падарожжа ў казачную краіну разам з пісьменніцай К.Хадасевіч-Лісавой;

– аглядавыя экскурсіі і квэсты па тэрыторыі фальварка;

– паказ музейнай батлейкі паводле твораў П.Васючэнкі;

– інтэрактыўная камедыя «Як Максім Багдановіч у Ракуцёўшчыне музу знайшоў»;

– майстар-клас па вырабе паштовак;

– пляцоўка настольных і рухомых гульняў «булі–гулі»;

– разыгранка «Шчаслівая торба»;

– арт-пляцоўка «Палетак»;

– забаўляльныя праграмы «Кветкавыя гаданні» і кветкавы квіз «Вянок»;

– інтэрактыўная пляцоўка Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея «Гроднаполія».

Як дабрацца:

– электрычкай Мінск–Маладзечна або Маладзечна–Мінск да станцыі Уша;

– маршрутным таксі Мінск–Краснае або Мінск–Маладзечна да в. Краснае;

– уласным аўтатранспартам да в.Ракуцёўшчына.

Запрашаем правесці гэты ліпеньскі дзень ў Ракуцёўшчыне — на свяце, дзе жыве беларускае слова і памяць пра Максіма Багдановіча!

  • Возрастное ограничение: 5+
  • Стоимость:

    Трансфер — 40,00 руб.

    Уваход у музей бясплатны.

  • Инфолиния:

    Даведкі: +375 17 355 22 95

  • Время работы: 16:00 — 20:00‬‬
  • Организатор:

    Государственное учреждение «Литературный музей М.Богдановича»

    УНП 190270570

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie