24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Урачыстае адкрыцце XVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2017»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Урачыстае адкрыццё ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2017”. Прэм’ера канцэрта “Купала і Колас. Вы нас гадавалі”.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” адбудзецца сёлета ў сямнаццаты раз. На галоўных канцэртных пляцоўках горада пройдуць шматлікія творчыя сустрэчы. Урачыстае адкрыццё песенна- музычнага форуму адбудзецца на сцэне летняга Амфітэатра 2 чэрвеня ў 21.30.

Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга запрашае жыхароў і гасцей горада на канцэрт-адкрыццё “Купала і Колас. Вы нас гадавалі”. Прэм’ерны канцэрт калектыву прымеркаваны да 135-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Акрамя гэтага, на сцэне Амфітэатра пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Чакаем Вас 2 чэрвеня ў летняга Амфітэатра г.Маладзечна!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно