Янка Хадкевiч.
Жанр: Казка.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аксана Машынкова.
Мастак-пастаноўшчык:
Юлія Галенеўская.
Кампазiтар: Арцём Багдановiч.
Музычнае афармленне: Анатоль Кандыба.
Балетмайстар: Яўгеній Якуш.
Ці можа чалавек з добрым сэрцам і вострым розумам пераадолець перашкоды і перамагчы зло? Безумоўна!
Калі побач мудры Кот, як у Янкі, можна не проста абхітрыць Цмока, але і здабыць каханне Прынцэсы! Той, хто чулы да чужой бяды, заўсёды сустрэне верных сяброў, і той, хто валодае кемлівасцю, абавязкова знойдзе шлях да мэты — асабліва, калі пад рукой ёсць чароўная дудачка і табакерка.
Гэта казачная гісторыя, напоўненая танцамі і спевамі, зацікавіць не толькі юных гледачоў, але і дарослых. Яркае каларытнае рашэнне, нацыянальныя традыцыі і гучанне народных інструментаў напоўняць пастаноўку родным і блізкім нашаму сэрцу сэнсам!
Ролі выконваюць:
Янка — Уладзіслаў Конан
Каток — Сяргей Саўко / Мікіта Сукач
Ох, Цмок — Расціслаў Чарнецкі / Яўген Кузьменкоў
Царэўна, Рыбка, Мышка — Ангеліна Мандрык / Дар’я Валошка
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Прэм'ера спектакля 31 мая 2026 года.