Францішак Аляхновіч.
Жанр: камедыя.
Рэжысёры-пастаноўшчыкі — Аксана Машынкова, Вольга Багдановіч.
Мастак-пастаноўшчык — Ірына Шабаценка.
Кампазітар — Арцём Багдановіч.
Музычнае афармленне, аранжыроўка — Анатоль Кандыба.
Балетмайстар — Яўгеній Якуш.
П’еса Францішка Аляхновіча «Чорт і баба» — гэта вясёлая камедыя-жарт, у якой праз простыя, але жывыя вобразы раскрываецца барацьба паміж чалавечымі слабасцямі і мудрасцю. Галоўныя героі — баба і чорт — узаемадзейнічаюць у нечаканай сітуацыі, што прымушае задумацца пра жыццёвыя каштоўнасці, чалавечыя памылкі і ўменне смяяцца над імі.
Гэты спектакль вабiць сваёй лёгкасцю і глыбінёй адначасова. У ім ёсць і гумар, і мудрасць, і крыху таямніцы. Жарты і дыялогі ў спектаклі выклікаюць смех і спрыяюць разважанню пра тое, як зайздрасць і плёткі навакольных нас людзей могуць парушыць сямейнае счасце.
Спектакль перадае непаўторную атмасферу беларускага народнага каларыту і гумару, служыць звяном якое аб’ядноўвае пакаленні і нагадвае пра важнасць чалавечнасці, дабрыні, кахання і веры адзін ў аднаго.
У спектаклі задзеяны:
Баба — Аксана Машынкова
Чорт — Сяргей Саўко / Валерый Бабкін
Марыська — Дар’я Валошка / Кацярына Нікалаенка
Мікітка — Дзмітрый Рубель / Мікіта Сукач
Прэм'ера спектакля 26,27 верасня 2025 года.