П’еса Францішка Аляхновіча «Чорт і баба» — гэта вясёлая камедыя-жарт, у якой праз простыя, але жывыя вобразы раскрываецца барацьба паміж чалавечымі слабасцямі і мудрасцю. Галоўныя героі — баба і чорт — узаемадзейнічаюць у нечаканай сітуацыі, што прымушае задумацца пра жыццёвыя каштоўнасці, чалавечыя памылкі і ўменне смяяцца над імі.
Гэты спектакль вабiць сваёй лёгкасцю і глыбінёй адначасова. У ім ёсць і гумар, і мудрасць, і крыху таямніцы. Жарты і дыялогі ў спектаклі выклікаюць смех і спрыяюць разважанню пра тое, як зайздрасць і плёткі навакольных нас людзей могуць парушыць сямейнае счасце.
Спектакль перадае непаўторную атмасферу беларускага народнага каларыту і гумару, служыць звяном якое аб’ядноўвае пакаленні і нагадвае пра важнасць чалавечнасці, дабрыні, кахання і веры адзін ў аднаго.
Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Аксана Машынкова, Вольга Багдановіч.
Мастак-пастаноўшчык: Ірына Шабаценка.
Музычнае афармленне: Анатоль Кандыба, Арцём Багдановіч.
Балетмайстар: Яўгеній Якуш.
У спектаклі задзеяны:
Аксана Машынкова
Дар’я Валошка
Кацярына Нікалаенка
Сяргей Саўко
Валерый Бабкін
Дзмітрый Рубель
Мікіта Сукач