Праект ЦБД і РТБД паводле рамана Элізы Ажэшкі.
Маліт-ва аб адолен-ні грахоў-ных звы... звычак.
У беларускай вёсцы літуе час. Рыбак Павел — удавец, якога вабіць толькі бязмежны прастор Нёмана і рыбная лоўля. Нечаканае знаёмства з распуснай гарадской дзяўчынай Франкай цалкам змяняе яго спакойнае жыццё. Ці гэта стасункі, у якіх па-біблейску даруюцца правіны, ці гісторыя сапраўднай жарсці?
У сваім культавым рамане «Хам» Эліза Ажэшка даследуе жыццё Нёманскага краю. Спектакль пераносіць літаратурных герояў у прастору па-за часам, акцэнтуючы ўвагу не на гістарычных ці сацыяльных падзеях, а на чалавечых узаемаадносінах і перажываннях.
Эліза Ажэшка — беларуская пісьменніца ХІХ стагоддзя, якая ў 1905 годзе была намінавана на Нобелеўскую прэмію. Яе творчасць прасякнута асветніцкімі ідэямі, вылучаецца псіхалагізмам і глыбінёй характараў.
Прэм’ера: 27 сакавіка 2026 года.