Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы.
Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю — Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…
Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак?
Калі жадаеце даведацца праўды, то — калі ласка! — чакаем у РТБД на спектаклі «Мудрамер»!
Ролі выконваюць:
Міністр узгадненняў — Андрэй Дабравольскі
Мурашка — заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Першы намеснік Міністра — заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Другі намеснік Міністра — Уладзіслаў Віленчыц
Нюра — Наталля Халадовіч
Залівака — Максім Паніматчанка
Бабуля — народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель
Увага! У спектаклі выкарыстоўваецца страбаскоп.
Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання спектакля.