- Год: 2025
- Длительность: 1 г без антракту
- Возрастное ограничение: 6+
-
Организатор:
ГУ «РТБД»
- Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:
Кемлівая Вавёрка, рамантычны Кабанчык і Кароўка-ласаўка не проста жывуць і крочаць па свеце, а шчыра, з цеплынёй і клопатам аб іншых пакаленнях ставяцца да прыроды і наваколля.
«А які такі «патоп»?» — спытаеце вы. Вавёрка, Кабанчык і Кароўка ўжо чакаюць вас у новым экалагічным спектаклі РТБД, каб распавесці аб усіх тонкасцях і «тлустасцях» беражлівых адносін да месца, у якім мы ўсе жывём. Будзе не толькі пазнавальна і карысна, а і весела, яскрава і па-сяброўску, з гульнямі, жартамі і загадкамі.
Увага! Будзьце асцярожныя, вашы дзеткі пасля спектакля могуць пачаць самі сартыраваць смецце.
Жанр: экаспектакль.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Вераніка Буслаева.
Сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый Саламонаў.
Кампазітар: Міхаіл Абухаў.
Відэакантэнт: Аляксей Ладышаў.
Прэм’ера: 8 ліпеня 2025 года.
Ролі выконваюць:
Вавёрка — Юлія Гружэўская, Дар’я Лазарчык.
Кабанчык — Сяргей Краўчук, Фёдар Пясецкі.
Кароўка — Наталія Саламаха, Ганна Лебедзева.
ГУ «РТБД»