Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «‎Хто смяецца апошнiм»‎

вт, 09 июня
Театр киноактера пр-т. Машерова, 33
19:00 от 30 руб.
Описание

Кандрат Кандратавіч Крапіва — вядомы беларускі паэт, празаік, драматург і вучоны, творчасць якога адзначае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры і, перш за ўсё, нацыянальнай драматургіі. Яго камедыі — выдатнае дасягненне беларускай сатырычнай літаратуры.

Камедыя «‎Хто смяецца апошнiм»‎ з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя. Нягледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Дзеянне спектакля адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам — вядомаму вучонаму Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, — што мiнак на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Варонежы. Спалоханы Туляга просіць нікому пра гэта не гаварыць. Але размову падслухоўвае пляткар Зёлкін і перадае яе дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае слых пра тое, што новы рукапіс Чарнавуса атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі – невуч, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, — вырашае выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, Хто смяецца апошнiм?

Аўтарская група стваральнікаў спектакля:

Пастаноўка — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Кірэеў;

Дэкарацыі і касцюмы — Дзмітрый Мохаў;

Кампазітар — Валерый Воранаў;

Харэаграфія — Наталля Фурман;

Рэжысёр адноўленай версіі — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашпераў.

Ролі выконваюць:

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашпераў;

заслужаны артыст БССР, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мішчанчук;

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Цярпіцкі;

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Нарбекава;

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ала Проліч.

Артысты тэатра і кіно: Анатоль Гур’еў, Вольга Дароніна, Уладзімір Іваноў, Дыяна Каржанец, Анжэла Караблёва, Віялета Крыванос, Сяргей Лапаніцын, Ягор Лёгкін, Лідзія Мардачова, Глеб Раманоўскі, Аляксей Сораў, Таццяна Фёдарава, Яна Хадановіч-Лапаніцына

  • Год: 2012
  • Длительность: 2 ч 20 мин
  • Стоимость билетов:

    30,00 — 35,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 14+
  • Организатор:

    УП «Национальная киностудия «Беларусьфильм»

    УНП 100230427

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения

Посмотреть спектакль «‎Хто смяецца апошнiм»‎ в Минске‎ можно в «Театре-студии киноактера». Купить билеты на комедию «‎Хто смяецца апошнiм» можно у нас. Сюжет мало кого оставит равнодушным, а превосходная игра актеров сделает вечер запоминающимся. Билеты в театр на «‎Хто смяецца апошнiм» станут отличным подарком на День рождения или просто приятным поводом провести время с семьей. Изучайте отзывы, фото спектакля и расписание у нас, и наслаждайтесь чудесным временем, проведенным в театре со своими близкими.

Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie