24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «…І лісце вернецца да каранёў»‎

Описание

Сцэнічнае чытанне п’есы ў рамках праекта Цэнтра беларускай драматургіі «‎Рэтраспектыва»‎.

Юнацтва — яно такое: хочацца гуляць дый не слухаць старэйшых. Тусоўкі, сябры, каханне. Аднак дзе тая мяжа паміж «‎асалодамі маладосці»‎ і «‎звярнуць не туды»‎? І ці мае жыццё сэнс без павагі да сям’і і сваіх каранёў? Асабліва, калі спрабуеш выбудаваць дыялог з самім сабой, навакольным светам і мінулым. Драматург прапануе калаж рэальных і ўяўных гісторый — аднак аднолькава важных.

Аўтар: Аляксандр Савуха.

Рэжысёр: Марыя Гардзіенка.

Пераклад: Вольга Кавалеўская.

Мова: беларуская і руская.

Аляксандр Савуха — беларускі драматург, п’есы якога траплялі ў шорт- і лонг-лісты розных драматургічных конкурсаў. П’еса «‎…І лісце вернецца да каранёў»‎ у 2018 годзе патрапіла ў шорт-ліст Конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «‎WriteBox»‎.

«‎Рэтраспектыва»‎ — праект Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога адбудуцца чытанні п’ес 1990-х, 2000-х і 2010-х гадоў. Драматургі заўсёды прапаноўваюць актуальныя для свайго часу праблематыку, герояў і формы тэкстаў. Экспрэс-рэтраспектыва дазваляе ўбачыць як адрозненні, так і падабенства п’ес розных гадоў. На працягу некалькіх месяцаў са сцэны прагучаць тэксты Алены Паповай, Сяргея Гіргеля і Аляксандра Савухі.

Чытанне п’есы — тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «‎правобраз»‎ спектакля. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

  • Длительность: 1 г без антракту
  • Стоимость билетов:

    25,00 — 28,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 18+
  • Организатор:

    ГУ «‎РТБД»‎

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie