- Длительность: 1 г 30 хв без антракту
-
Стоимость билетов:
25,00 — 28,00 руб.
- Возрастное ограничение: 16+
-
Организатор:
ГУ «РТБД»
У рамках праекта Цэнтра беларускай драматургіі «Рэтраспектыва».
«Гісторыі дзіўнага свету» — трыптых з маленькіх п’ес «Дуй!», «Пячора Цыклопа» і «Дрэва». Усе яны прасякнуты экзістэнцыйным настроем і прагай герояў да лепшага жыцця. Аднак ці існуе гэта лепшае жыццё альбо наша рэчаіснасць — самае каштоўнае? Сапраўды дзіўныя гісторыі пра іншапланецяніна, магічную пячору і незнаёмца-трыксцера пераўтвараюцца ў сучасныя прытчы. Містычная атмасфера, нябачныя рэчы і космас — усё гэта можна знайсці ў п’есе Паповай.
Аўтар: Алена Папова.
Пераклад: Анастасія Васілевіч.
Мова: беларуская.
Алена Папова — знакаміты беларускі драматург і празаік, лаўрэат тэатральнай Прэміі імя К. Крапівы. Яе п’есы ставіліся ў тэатрах Беларусі, Расіі, Украіны, Кыргызстана, Германіі, Швейцарыі, Эстоніі,
Вялікабрытаніі, Японіі. Яшчэ ў 1994 годзе Алена Папова стала пераможцай Першага Еўрапейскага конкурсу п’ес, а яе драматургічныя творы неаднаразова траплялі на розныя тэатральныя фестывалі і конкурсы.
Ролі выконваюць: заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч, Сяргей Шымко, Канстанцін Воранаў, Сцяпан Краўчук, Дар’я Лазарчык.
«Рэтраспектыва» — праект Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога адбудуцца чытанні п’ес 1990-х, 2000-х і 2010-х гадоў. Драматургі заўсёды прапаноўваюць актуальныя для свайго часу праблематыку, герояў і формы тэкстаў. Экспрэс-рэтраспектыва дазваляе ўбачыць як адрозненні, так і падабенства п’ес розных гадоў. На працягу некалькіх месяцаў са сцэны прагучаць тэксты Алены Паповай, Сяргея Гіргеля і Аляксандра Савухі.
Чытанне п’есы — тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
25,00 — 28,00 руб.
ГУ «РТБД»