Жанр: вечар гарадскіх камедый.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка.
Сцэнограф: Юрый Саламонаў.
Кампазітар: Андрэй Лабчэўскі.
Харэограф: Дзіяна Юрчанка.
Фотакантэнт: Алена Хмялеўска.
Пераклад п’есы «Як яны жаніліся»: Власт (Вацлаў Ластоўскі).
Прэм’ера: 19 снежня 2024 года.
Маладыя дзяўчыны, якія чакаюць свайго шчасця… Хлопцы, для якіх шлюб — спосаб вырашыць асабістыя праблемы… І бацькі, якія безумоўна жадаюць найлепшага для сваіх красуль, хоць і клапоцяцца за лёс дачок па-рознаму... Гратэск і сакавіты гумар, песні на вершы Янкі Купалы, яскравыя пластыка і харэаграфія, надзвычайныя сюжэты і персанажы, блытаніна і падман — усё дзеля шчаслівага выбару дзвюх маладых.
«Заручыны» — гэта дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар! Неад’емнай часткай «вечара гарадскіх камедый» стане тэатральная гасцёўня, на якой кожны глядач зможа пагрузіцца ў каларыт і атмасферу Мінска канца XIX — пачатку XX стагоддзяў і стаць паўнавартасным сутворцам гарадской культуры таго часу.
Дзверы ў тэатральную гасцёўню адчыняюцца ў 18:30. Чакаем вас!
Ролі выконваюць
«Як яны жаніліся»
Заблоцкі— заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, Ігар Сідорчык.
Ганна — Юлія Лазоўская, Ганна Лебедзева.
Зайцэвіч — Алесь Ніканенка.
Жлоба — Сцяпан Краўчук, Максім Паніматчанка.
Уласенко — Уладзіслаў Віленчыц, Арсеній Луцкі.
Алувец — Максім Карасцялёў, Сяргей Шымко.
Гарадскі паэт — Канстанцін Воранаў, Віктар Багушэвіч.
«Пярэстая красуля»
Бобкін — Віктар Багушэвіч, Сяргей Шымко.
Барбара — Юлія Гружэўская, Дар’я Лазарчык.
Раман — Сцяпан Краўчук, Алесь Ніканенка, Арсеній Луцкі.
Марганчык — Максім Карасцялёў, Ігар Сідорчык.
Ветэрынар, гарадскі паэт — Канстанцін Воранаў, Віктар Багушэвіч.