Казка-скамарошына.
Валерый Ткачук паводле рускіх народных казак.
Пераклад на беларускую мову: Леанід Улашчанка.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна Казлова.
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава.
Кампазітар: Марына Хмялеўская.
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі — Уладзімір Савіцкі.
Колькі жабак скача па свеце? Шмат.
Але ж адна-адзіная, незвычайная мастрыха-чараўніца прыскочыла ў запусценнае царства царэвіча Васі. А Вася ўзяў ды… закахаўся ў жабку. І колькі яго не адгаворвалі, вырашыў з ёю ажаніцца. І, напэўна, ўсё б ціхамірна скончылася вяселлем, каб не Кашчэй, які таксама чароўную жабку ўпадабаў, і каб не Змей, які ў кожнай справе пільнуе свой інтарэс.
Але толькі ад жабкі залежыць, чым казка скончыцца…
Знаёмы сюжэт народнай казкі нават у сучасным увасабленні поўны гумару, чароўных пераўтварэнняў і мудрасці.
Прэм’ера адбылася 23 чэрвеня 2020 года.