- Внимание!: Камерная сцэна, свабодная рассадка!
- Возрастное ограничение: 12+
- Организатор:
Светлы ўспамін...
Рэжысёр-пастаноўшчык: Данііл Філіповіч.
Мастак: Аляксандр Камянец.
Спектакль «Двор майго дзяцінства» створаны пры дзяржаўнай падтрымцы: рэжысёру Даніілу Філіповічу быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры! Пастаноўка прысвечана гораду-герою Мінску, захоўвае нацыянальныя культурныя каштоўнасці і ўзмацняе імідж тэатральнага мастацтва Беларусі як неад'емнай часткі сусветнай культуры. Усе мы носім у душы цёплыя ўспаміны пра дзяцінства: імгненні палёту на старых рыплівых арэлях, «сакрэцікі» з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў хованкі і жмуркі на двары…Часам здаецца, што гэта было даўно. Але знаёмыя з дзяцінства вулачкі і свет у вокнах дамоў, дзе жылі сябры, заўсёды рады нагадаць аб тым шчаслівым часе. Іх выгляд выклікае і добрую усмешку, і жаданне прыпыніцца і задумацца: «Да чаго вядуць мары? Нашто мы сустракаем пэўных людзей? Якія дзіцячыя абяцанні стрымліваем, а якія забываем?» Новы спектакль рэжысёра Данііла Філіповіча — увасабленне яго асабістых дзённікаў — запрашае Вас на спатканне з нашай любімай сталіцай.
Давайце паглыбімся ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі блізкімі! Узгадаем той самы двор свайго дзяцінства разам!
Спектакль ідзе на беларускай мове.