Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы.
Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу.
А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю — Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…
Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак? Калі жадаеце даведацца праўды, то — калі ласка! — чакаем у РТБД на спектаклі «Мудрамер»!
Рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Гарцуеў.
Мастак-сцэнограф — Юрый Саламонаў.
Мастак па касцюмах — Марына Алекна.
Мастак па святле — Сямён Давыдзенка.
Ролі выконваюць:
Міністр узгадненняў — Андрэй Дабравольскі.
Мурашка — заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў.
Першы намеснік Міністра — заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч.
Другі намеснік Міністра — Уладзіслаў Віленчыц.
Нюра — Наталля Халадовіч.
Залівака — Максім Паніматчанка.
Бабуля — народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель.
Увага! У спектаклі выкарыстоўваецца страбаскоп. Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання спектакля.
Прэм’ера: 16 студзеня 2019 г.