Спектакль РТБД «Я, бабуся, Іліко і Ларывон» — гэта спектакль-гімн, спектакль-настальгія па чалавечаму ў чалавеку: па сапраўдным каханні і бескарыслівым сяброўстве, па дабрыні, якая не просіць узнагароды, па сумленні, якім не гандлюць.
Стваральнікі спектакля прапануюць узгадаць: што такое быць чалавекам? Бо часам вялікая радасць — гэта не знайсці страчанае, а ўсвядоміць, што яно жыве ў нас. І гэтага ніхто і ніколі не зможа адабраць.
Надар Думбадзэ — класік грузінскай літаратуры, аўтар, чые творы перакладзены на 96 моў свету. Яго проза — заўсёды спалучэнне камічнага і драматычнага, глыбокага лірызму і самаахвярнай любові да жыцця. Героі Думбадзэ — як ён сам адзначае — нават калі фізічна не бачаць святла, усё роўна здольныя ўбачыць сонца.
Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэніроўкі — заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў.
Мастак-пастаноўшчык — Алена Каляснікава.
Кампазітар — Андрэй Лабчэўскі.
Пераклад — Вольга Кавалеўская.
Прэм’ера: 12 чэрвеня 2026 года.