Аўтар: Надар Думбадзэ.
Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэніроўкі: заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў.
Сцэнограф: Алена Каляснікава.
Кампазітар: Андрэй Лабчэўскі.
Харэограф: Дзіяна Юрчанка.
Пераклад: Вольга Кавалеўская.
Жанр: мара аб страчаным.
Прэм’ера: 12 чэрвеня 2026 года.
Спектакль РТБД «Я, бабуля, Іліко і Іларыён» — гэта спектакль-гімн, спектакль-настальгія па чалавечаму ў чалавеку: па сапраўдным каханні і бескарыслівым сяброўстве, па дабрыні, якая не просіць узнагароды, па сумленні, якім не гандлюць.
Стваральнікі спектакля прапануюць узгадаць: што такое быць чалавекам? Бо часам вялікая радасць — гэта не знайсці страчанае, а ўсвядоміць, што яно жыве ў нас. І гэтага ніхто і ніколі не зможа адабраць.
Надар Думбадзэ — класік грузінскай літаратуры, аўтар, чые творы перакладзены на 96 моў свету. Яго проза — заўсёды спалучэнне камічнага і драматычнага, глыбокага лірызму і самаахвярнай любові да жыцця. Героі Думбадзэ — як ён сам адзначае — нават калі фізічна не бачаць святла, усё роўна здольныя ўбачыць сонца.
Ролі выконваюць:
Зурыко — Сцяпан Краўчук
Бабуля — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева, Ганна Анісенка
Іліко — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, Сяргей Шымко
Іларыён — Максім Карасцялёў, Максім Паніматчанка
Мэры — Валерыя Лялькова, Юлія Гружэўская
Цыра — Гражына Быкава
Маргарыта — Надзея Цвяткова
Цётка Марта — Наталія Саламаха
Правадніца — Вераніка Буслаева
Старшыня Шалва — Уладзіслаў Віленчыц
Доктар — Алесь Ніканенка
Мурада — Максім Ратомскі
Ромулі — Павел Шыкуноў
Настаўнікі, школьнікі, студэнты, жыхары вёскі, пасажыры — Павел Зароўскі, Алесь Ніканенка, Павел Шыкуноў, Максім Ратомскі, Сяргей Шымко, Уладзіслаў Віленчыц, Гражына Быкава, Ганна Лебедзева, Наталія Саламаха, Надзея Цвяткова, Вераніка Буслаева