24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Добрай раніцы, Званочак!

Описание

Казка-байка ў адзной дзеі

Кандрат Лейка

Рэжысёр-пастаноўшчык — Ганна Джамілашвілі

Мастак-пастаноўшчык — Дар’я Волкава

Гэтая гісторыя здарылася ў адным чароўным садзе, дзе жылі самыя прыгожыя кветкі ў свеце! Аднойчы Снатворны Мак так моцна закахаўся ў красуню Ружу, што ажно расцвёў пышным цветам ад любові! У гонар сваёй «дамы сэрца» ён вырашыў наладзіць вечарыну і наказаў свайму сябру Званочку запрасіць усіх навакольных казурак, каб яны славілі прыгажосць яго каханай.

Але сквапныя госці — Аса, Мурашка, Матыль і Скакунец, — пабачыўшы пышны ўбор самога Мака, нават не зірнулі на Ружу. Зайздрасць да Макавага багацця так апанавала іх, што яны згаварыліся яго абкрасці.

Ці атрымаецца ў прагных кузурак ажыццявіць свой каварны план? Ці зможа верны Званочак выратаваць свайго сябра? І ці ажэніцца нарэшце Снатворны Мак на сваёй каханай Ружы?

Адказы на гэтыя пытанні шукайце ў нашым музычным спектаклі! Наша казка-байка парадуе гледачоў цудоўнай музыкай, вясёлымі танцамі і нетрывіальным сюжэтам!

Кандрат Лейка (1860–1921 гг.) — вядомы пачынальнік нацыянальнай драматургіі для дзяцей. П’еса «Снатворны мак» была напісана ў 1912 годзе і трапіла ў лік узорных твораў дзіцячай літаратуры.

  • Режиссеры: Анна Джамилашвили
  • Возрастное ограничение: 6+
  • Организатор:

    Белорусский государственный академический театр юного зрителя
    220030 г. Мінск, вул. Энгельса, 26
    УНП 100104899

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Отзывы
22 сентября 2024 в 14:38

Вельмі спадабаўся спектакль! Дзеці 4,6,8 і 10 год глядзелі з цікавасцю. Яркі, вяселы і з сэнсам. Акторы гралі вельмі аддана і шчыра! Яшчэ глядзелі нядаўна тут спектакль пра Вожыка, таксама былі ў вялікім захапленні!

29 февраля 2024 в 08:24

Чудесный спектакль. Несмотря на то, что дети маленькие и белорусский пока не изучали, в повседневной жизни не часто слышат, но всё понимали и смотрели с интересом. Насыщенная музыкальными номерами, яркая постановка о преданности, предательстве, дружбе, любви в широком понимании... Спасибо огромное

19 февраля 2024 в 13:39

Смотрели этот спектакль с сыном и наслаждались!!!
Понравился и сюжет , и костюмы
Наблюдали за происходящим на сцене не отрывая глаз.
Мак прекрасен!!! Зажигательный танец со всем залом всех в зале взбодрил.
Рекомендуем!!!

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie