Праект Цэнтра беларускай драматургіі
Аўтар: Аляксей Дудараў
Жанр: размовы ля калодзежа
Прэм’ера: 19 студзеня 2024 года
Трое старых — пазнавальныя героі Васіль, Ганна і Гастрыт — жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды старога радыё. Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства застаецца актуальнай і ў нашыя часы.
Ролі выконваюць:
Ганна — народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, Ганна Анісенка
Гастрыт — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў
Васіль — Ігар Сідорчык
Галасы — Надзя Цвяткова, Ганна Лебедзева
Вочы — Сцяпан Краўчук
Песні і калыханкі запісаны ад Веры Кірылаўны Мархель (вёска Шпакоўшчына).