24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Вось я і прыйшла!»

пн, 06 мая
РТБД ул. Кропоткина, 44
19:00 от 28 руб.
Описание

Рэжысёр: Аляксандр Бародка

Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў

Мастак па касцюмах: Марына Алекна

Кампазітар: Аляксандр Гембіцкі

Пераклад: Марыя Пушкіна

Спектакль «Вось я і прыйшла!» – прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.

Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б'юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..

Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі: «Спектакль «Вось я і прыйшла!» – увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня...»

У аснове спектакля – аповесць Данііла Хармса «Старая», а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка «Выпадкі», вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.

Ролі выконваюць:

Хармс – Максім Брагінец, Дзяніс Аўхарэнка

Сакердон – Максім Карасцялёў , Сяргей Шымко

Старая 1 – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Старая 2 – Надзея Цвяткова

Старая 3 – Наталля Халадовіч, Юлія Гружэўская

Старая 4 – Вераніка Буслаева

Дамачка з булачнай – Юлія Лазоўская

  • Год: 2023
  • Длительность: 1 г. 20 хв. без антракту
  • Стоимость билетов:

    от 23,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 16+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно