Спектакль «Вось я і прыйшла!» — прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.
Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..
Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі: «Спектакль «Вось я і прыйшла!» — увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня…»
У аснове спектакля — аповесць Данііла Хармса «Старая», а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка «Выпадкі», вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.
Рэжысёр — Аляксандр Бародка
Мастак-пастаноўшчык — Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах — Марына Алекна
Кампазітар — Аляксандр Гембіцкі
Пераклад — Марыя Пушкіна
Прэм’ера: 8 красавіка 2023 года
Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту
Дополнительная информация от организатора:
Информация о порядке и месте возвратов билетов