24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Тэсты для дарослых

пт, 07 июня
РТБД ул. Кропоткина, 44
19:00 от 30 руб.
Описание

Аўтар – Міра Гаўран

Жанр – камедыя Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка

Пераклад і музычнае афармленне – Святлана Навуменка Сцэнограф і мастак па касцюмах – Юрый Саламонаў Харэограф – Дзіяна Юрчанка

Мастак па святле – Сямён Давыдзенка

Прэм’ера – 13 кастрычніка 2022 г.  

Новая пастаноўка Святланы Навуменка «Тэсты для дарослых» паводле п'есы добра вядомага ва ўсім свеце харвацкага драматурга Міра Гаўрана «Не да смеху» прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму – як захаваць каханне і павагу ў сям'і.

Падчас спектакля глядач стане саўдзельнікам працэсу першаснай тэрапіі, пройдзе папулярныя псіхалагічныя тэсты і адчуе сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.

«Тэсты для дарослых» – тэрыторыя, дзе і акцёры і гледачы змогуць не баяцца быць сапраўднымі, не заганяць сябе ў рамкі, а ў агульным патоку энергіі пражываць пачуцці, што ўзнікаюць у моманце, тут і зараз.

Калі вы гатовы да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур'ёзную тэму адносін, прыходзьце і праходзьце «Тэсты для дарослых» у РТБД!

Ролі выконваюць:

Барыс – Андрэй Дабравольскі

Міа – Ганна Анісенка

Ніна – Наталля Халадовіч

  • Длительность: 1 г. 40 хв. без антракту
  • Возрастное ограничение: 16+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно