Пачуўся роў сірэны… аўтаматная чарга, сабакі…
Няўжо атрымалася? Няўжо сапраўды Іван і Джулія змаглі вырвацца з фашысцкага пекла сярод Альпаў? Але што далей? Холад, крыху хлеба на дваіх. Смерць?
Не! Варта бегчы, толькі бегчы, каб выжыць, галоўнае — выжыць, каб быць шчаслівымі.
Спектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава — гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.
У спектаклі, створаным па ваеннай аповесці, арганічна спалучаюцца пластыка, відэакантэнт і абсалютна натуральны спосаб існавання акцёраў на сцэне.
Рэжысёр — Святлана Навуменка.
Інсцэніроўка і музычнае афармленне — Святлана Навуменка.
Мастак — Юрый Саламонаў.
Харэограф — Максім Дубоўскі.
Відэакантэнт — Алена Хмялеўская.
Прэм’ера: 6 мая 2022 года.