24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Камень дурасці»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сумесная пастаноўка Рэгіянальнага грамадскага фонду падтрымкі Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Аўтар: Канстанцін Сцешык
Рэжысёр: Дзмітрый Зімін
Мастак: Алена Ігруша
Кампазітар: Аляксандр Сітнікаў
Пераклад: Марыя Пушкіна

Прэм’ера: 26 сакавіка 2022 года

Папулярным сюжэтам у карцінах нідэрландскіх мастакоў Сярэднявечча з’яўлялася «выдаленне каменя дурасці», згодна з якім хірург нібыта вылечвае пацыента ад дурасці. У галандскай жа мове «выразаць камень» азначае падмануць, таму дзеянне на карцінах нагадвае больш шарлатанства, чым сапраўдную хірургічную аперацыю.

Сучасная гісторыя беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка — гэта меланхалічныя сцэны з жыцця чалавека, які перанёс складаную аперацыю на галаўным мозгу. Пазбавіўшыся свайго «каменя дурасці», галоўны герой Раман пачынае востра адчуваць бессэнсоўнасць таго, што адбываецца ў яго жыцці і навокал. Здаецца, так было заўсёды: блізкія, што падманваюць сябе, прапаведуючы чужыя ім «правілы жыцця», пустыя сустрэчы, размовы. Толькі цяпер гэта стала больш відавочным і невыносным.

Чым для Рамана з’явіцца «камень дурасці»? І ці толькі ў негатыўным кантэксце магчыма яго прачытанне?

Ролі выконваюць:

Раман — Максім Брагінец

Марына — Ганна Семяняка

Марат — Дзмітрый Давідовіч

Саша — Максім Паніматчанка

Маці — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева

Бацька — Віктар Багушэвіч

Аксана — Вераніка Буслаева

Алег — Максім Карасцялёў, Арцём Курэнь

Медперсанал — Уладзіслаў Віленчыц, Аляксандр Ніканенка

  • Длительность: 1 г. 20 хв. без антракту
  • Возрастное ограничение: 16+
  • Организатор:

    Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie