24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Калека з вострава Iнiшман»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Аўтар: Марцін МакДонах

Жанр: трагікамедыя ў дзвюх дзеях Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў Мастак па касцюмах: Марына Алекна Мастак па святле: Сямён Давыдзенка Кампазітар: Дзмітрый Фрыга

Працягласць: 3 г. з антрактам

Прэм’ера: 15 красавіка 2021г.

Сучасны ірландскі драматург Марцін МакДонах – гэта «сапраўдная сенсацыя тэатральнай Еўропы», «цуд сучаснай сцэны», «Таранціна ад тэатра». Менавіта так называюць яго самыя строгія крытыкі Старога і Новага свету.

«Калека з вострава Iнiшман» – першая п’еса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна.

Пра што гэта гісторыя ў рэжысёрскім прачытанні Аляксандра Гарцуева? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца.

Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з'яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе.

Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы...

Ролі выконваюць:

Калека Білі – Арцём Курэнь, Аляксандр Ніканенка

Кейт – заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева, Вераніка Буслаева

Эйлін – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Джоні Пустабрэх – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў, Сяргей Шымко

Бартлі – Дзмітрый Давідовіч

Хэлен Чума – Ганна Семяняка

Малыш Бобі – Максім Брагінец

Доктар – Андрэй Дабравольскі, Максім Карасцялёў

Мамаша – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, Ганна Анісенка

На V Міжнародным фестывалі Марціна МакДонаха ў Пермі (кастрычнік 2022 года) спектакль атрымаў гран-пры. Дыпломам за «Лепшую мужчынскую ўзнагароджаны Арцём Курэнь (за ролю Калекі Білі), дыпломам за «Лепшую мужчынскую ролю другога плана» – Максім Брагінец (за ролю Малыша Бобі)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2021
  • Длительность: 3 г. з антрактам
  • Возрастное ограничение: 18+
Отзывы
16 апреля 2022 в 12:16

Игра актёров супер!!! Но сама постановка меня разочаровала!!! Зачем столько "срака, за сраку, абасрауся..." лично мне очень резало ухо. Впервые мне не понравился спектакль в театре РТБД.

27 мая 2021 в 18:30

Есть пара халявный билетов
Клетчатая рубашка

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политике обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie