Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Таямнiца чароўнага календара»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Таямніца чароўнага календара» гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, важнае, цудам. Менавіта ў такое падарожжа РТБД прапануе адправіцца маленькім тэатралам і іх бацькам.

Героі спектакля мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека на іх аб’яўлена паляванне. Таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне. Але ці ўсе гатовыя да Цуду? А што калі аб’яднаць намаганні і разам гэты Цуд стварыць?

У спектаклі незвычайная колькасць музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу. Стваральнікі спектакля гавораць пра вельмі важныя і патрэбныя рэчы на простай і зразумелай кожнаму дзіцяці мове.

Рэжысёр-пастаноўшчык — Святлана Навуменка.

Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах — Юрый Саламонаў.

Харэограф — Максім Дубоўскі.

Тэксты песень — Максім Дубоўскі.

Пераклад — Святлана Навуменка.

Ролі выконваюць:

Парсючок Кнок Сяргей Шымко, Арсеній Луцкі.

Мальвіна Вераніка Буслаева, Дар'я Лазарчык.

Кот Васіль Аляксандр Ніканенка, Сцяпан Краўчук.

Сабака Ануфрый Павел Шыкуноў.

Хлам Максім Паніматчанка, Уладзіслаў Віленчыц.

Увага! У спектаклі выкарыстоўваецца дым-машына. Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання спектакля.

  • Год: 2020
  • Длительность: 1 ч 25 мин без антракта
  • Стоимость билетов:

    15,00 — 17,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 6+
  • Организатор:

    ГУ «Заслуженный коллектив РБ «Республиканский театр белорусской драматургии»

  • Relaх.by (Компания) не является продавцом билетов:

    Функции Компании ограничиваются исключительно размещением рекламной информации

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения