24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Паляванне на сябе»

пт, 03 мая
РТБД ул. Кропоткина, 44
19:00 от 30 руб.
Описание

УВАГА! У спектаклі ўжываецца ненарматыўная лексіка.

Спектакль «Паляванне на сябе» на сцэне Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii

Жанр: не камедыя Аўтар: Аляксандр Вампілаў (па матывах п'есы «Утиная охота») Пераклад: Марыя Пушкіна Рэжысёр: Стас Жыркоў (Украіна) Мастак: Алена Ігруша

Прэм'ера: 10 кастрычніка 2018

Жыў-быў чалавек з прозвішчам Зілаў. Звычайны чалавек са звычайным прозвішчам. І была ў яго звычайная жонка. Як раптам... ён атрымаў кватэру! Здавалася б, усё ў яго павінна быць добра. Але ён аказваецца замураваны ў лабірынце ўласнай свядомасці. А ў лабірынце гэтым шмат квэст-пакояў, дзе яго чакаюць жонка, палюбоўніца, сябры. З кожным крокам Зілаў заблытваецца ўсё больш. Ці знойдзе ён выхад?

Спектакль «Паляванне на сябе» пра тых, хто лічыць сябе дарослым, а на справе аказваецца дзіцём, якое ўпершыню патрапіла ў такі ​​квэст-пакой уласнага жыцця.

Стас Жыркоў аб спектаклі:

«Часцей за ўсё гэту гісторыю разглядаюць, як вельмі бытавую, але на самой справе ў п'есе закладзены небытавы ход. І менавіта таму мне цікава паглядзець на гэтага аўтара зараз, бо час дае розныя магчымасці для працы на сцэне.

Што гэта будзе? Адказваю проста: гумар, гумар, гумар і яшчэ раз гумар, толькі смеху будзе станавіцца не больш, а менш. Не заўсёды чалавек смяецца тады, калі хоча... Акцёры РТБД – фантастычныя. Іх рашучасць, апантанасць тэатрам, іх жаданне быць лепш – усё гэта дапаможа спектаклю стаць не проста «Паляваннем на сябе», а «Дзікім паляваннем на сябе!!!»

Ролі выконваюць:

Зілаў – Максім Брагінец

Кузакоў – Арцём Курэнь

Саяпін – Максім Карасцялёў

Кушак – Сяргей Шымко

Галіна – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Ірына – Гражына Быкава, Юлія Лазоўская

Вера – Ганна Семяняка

Валерыя – Вераніка Буслаева

Дзіма – Дзмітрый Давідовіч

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2018
  • Режиссеры: Стас Жыркоў
  • Длительность: 2 г. 45 хв. з антрактам
  • Возрастное ограничение: 18+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно