Псіхалагічны дэтэктыў на дзве дзеі паводле аднайменнай аповесці.
Уладзімір Караткевіч.
Аўтар інсцэніроўкі і пастаноўка: Уладзімір Савіцкі.
Мастак-пастаноўшчык: Віктар Цімафееў.
Мастак па касцюмах: Дар’я Волкава.
Музычнае афармленне: Павел Захаранка.
Пластычнае вырашэнне: Яўгенія Кульбачная.
«Бязгучна скакала па верасе дзікае паляванне караля Стаха, імчалі шэрыя, туманныя, нахіленыя наперад постаці…»
«...Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць»
Уладзімір Караткевіч.
Цёмны, забыты, пракляты край… Дрыгва… Страх… Смерць… Прывіды, якія ажываюць і людзі, падобныя да мерцьвякоў...
Дзікае паляванне караля Стаха гатовае скрышыць капытамі і ўтаптаць у багну любога, хто стане на ягоным шляху...
Ахвяра дзікага палявання — апошняя з роду Яноўскіх Надзея. Здаецца, нішто і ніхто не зможа ўратаваць дзяўчыну.
Менавіта сюды едзе вядомы фалькларыст Андрэй Беларэцкі ў пошуках незвычайных легендаў і паданняў.
Ці зможа ён дапамагчы Надзеі Яноўскай?
Ці загляне «сонца ў ваконца» гэтага краю, альбо дзікае паляванне будзе панаваць вечна?