Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай

сб, 06 июня
14:00
Описание

У гэтую суботу – 6 чэрвеня — Мастацкі музей запрашае на мастацкае свята «PlayArt», прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей!

«PlayArt» — адна з самых яркіх падзей лета, білет у доўгачаканыя канікулы! З года ў год займальная і пазнавальная праграма збірае ў залах музея шмат сем’яў для актыўнага адпачынку. «PlayArt» нікога не пакіне раўнадушным — новыя адкрыцці, творчая атмасфера і маса станоўчых эмоцый!

Хутчэй знаёмцеся з праграмай, збірайцеся сям’ёй, запрашайце сяброў і прыходзьце ў Мастацкі музей за творчым настроем!

Праграма

14:00 Канцэрт з майстар-класам ад узорнага ансамбля песні і танца «Зорачка»
(кіраўнік — Ала Міхайлаўна Навіцкая).
(Выставачны корпус, выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых»)

14:00 — 15:00 Майстар-клас па тэхніцы пастэлі
Паспрабуйце сябе ў працы з яркімі крэйдамі і стварыце аксаміцістыя кветкавыя кампазіцыі
(па папярэднім запісе) (Сяродкрыжжа)

14:00 Майстар-клас «Набіўка з агародніны»
Стварыце незвычайныя работы ў тэхніцы набіўкі з агародніны — творчасць, якая здзівіць і дарослых, і дзяцей!
(Зала выставы «Элегантнасць серабра: скарбы Аманскага двара»)

14:30 Танцавальны перформанс дзіцячай студыі танца Ганны Сачыўкі
Імправізаванае сцэнічнае выказванне, у якім дзеці разважаюць пра час — праз цела, рух і слова. Сучасны танец як жывая размова пра пачуцці і адчуванні
(Сяродкрыжжа)

16:00 — 16:30 Майстар-клас з барабанамі ад творчай майстэрні АСГАРТ «Энергія рытму»
Акуніцеся ў свет гукаў і адчуйце рытм усёй сям’ёй! Для дзяцей ад 6 гадоў і бацькоў
(Фае музея)

14:00 — 17:00 Мастацкая майстэрня (размалёўкі, пазлы)
(Зала мастацтва краін Еўропы)

Больш падрабязнасцяў на нашым сайце!

  • Стоимость:

    Па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, вул. Леніна, 20 + выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24):

    дарослы — 20,00 руб.

    навучэнцы і студэнты — 11,00 руб.

  • Время работы: 14:00 — 17:00
  • Организатор:

    Национальный художественный музей Республики Беларусь

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie