24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

5 чэрвеня 2021 з 11.00 да 19.00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на мастацкае свята да Міжнароднага дня абароны дзяцей “PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай”.

Дзень абароны дзяцей – адно з настарэйшых міжнародных святаў, якое адзначаецца штогод 1 чэрвеня з 1950 года. Шматлікія культурныя мерапрыемствы, якія арганізоўваюцца ў гэтыя дні ў розных краінах свету, закліканы не толькі забаўляць удзельнікаў, але і нагадваць пра неабходнасць адстойваць правы дзіцяці і дарыць кожнаму маленькаму чалавеку павагу і цяпло.

Мастацкі музей далучаецца да Міжнароднага дня абароны дзяцей з разнастайнай і насычанай праграмай, якая мае на мэце аб’яднаць усіх дзяцей з асаблівасцямі і без, стварыць для іх камфортны і даступны асяродак у музейнай прасторы. Мы прапануем нашым наведвальнікам праявіць і развіць свае творчыя здольнасці, зразумець і адчуць творы мастацтва, узаемадзейнічаць з імі рознымі спосабамі.

У межах мерапрыемства вас чакаюць:

— Майстар-класы ад мастачкі Аляксандры Страшко і скульптара Вольгі Орсік;
— Тэматычныя экскурсіі;
— Інклюзіўныя праграмы з удзелам прадстаўнікоў праекта Belonika Art і школы-студыі “Вышэй за дах”;
— Сустрэча з псіхолагам Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяце” і работа з метафарычнымі картамі;
— Выстава “Неба. Мора. Аблокі”;
— Творчыя лакацыі для самастойнага баўлення часу дзецям і бацькам.

Кожнага маленькага наведвальніка чакаюць падарункі ад партнёраў свята – кандытарскай фабрыкі “Камунарка” і брэндаў тавараў для дзіцячай творчасці “Цветик” и “Я – художник”. Арт-кафэ “Культурнае жыццё” таксама далучаецца да святкавання з акцыяй “Сок і круасан – усяго за 3 рублі”.  

Уваход на мерапрыемства – па білеце ў музей.

Даведкі па тэл.: +375 17 379-45-62, +375 17 342-87-87

Партнёры свята: брэнды тавараў для дзіцячай творчасці “Цветик” і “Я – художник”, кандытарская фабрыка “Камунарка”.

Правядзіце суботні дзень у Мастацкім разам!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно