24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Детская афиша

Мастацкi конкурс для школьнiкаў «Выразанкi»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«З новым роварам у лета!»: стартуе мастацкі конкурс для дзяцей 7-15 гадоў!

Новы мастацкi конкурс для школьнiкаў «Выразанкi» — гэта магчымасць вярнуцца ў казачны сусвет дацкага пiсьменнiка Ханса Крысцiяна Андэрсена i па-новаму асэнсаваць даўно вядомыя творы. I, канешне, укацiць у лета на новым ровары!

Конкурс звяртаецца да твораў знакамiтага дацкага казачнiка Х. К. Андэрсена. У 2020 годзе адзначаецца 215 гадавiна са дня нараджэння вялiкага пiсьменнiка, аўтара мноства казак, але яго сусветна вядомыя гiсторыi жывуць па-за часам, узростам i нацыянальнасцю. Праз шмат гадоў такiя казкi, як «Снежная каралева», «Русалачка», «Новае адзенне караля» i многiя iншыя натхнялi аўтараў па ўсiм свеце на стварэнне розных творчых iнтэрпрэтацый: прозы, тэатральных п’ес, музыкi i фiльмаў — у тым лiку знакамiтых анiмацыйных, зробленых кампанiяй Уолта Дыснея, гульняў, малюнкаў, скульптур i шмат чаго яшчэ.

Мэта гэтага конкурсу — пазнаёмiць беларускiх школьнiкаў з творамi Х. К. Андэрсена, паспрыяць развiццю iх фантазii, творчасцi i наватарскага мыслення праз стварэнне сваiх iнтэрпрэтацый вядомых казак.

Мы запрашаем школьнiкаў ва ўзросце 7-15 гадоў стварыць свае творчыя пераасэнсаваннi адной з мноства казак Х. К. Андэрсена. Гэта можа быть малюнак, анiмацыя, жывапiс, калаж цi нават выразанка — любiмы занятак пiсьменнiка. Фантазiя — гэта адзiнае абмежаванне!

Заяўкi на конкурс прымаюцца з 11 траўня па 7 чэрвеня 2020 года.

Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў у двух узроставых катэгорыях (7 — 11 гадоў i 12 — 15 гадоў). Пераможцы будуць абвешчаны 22 чэрвеня 2020 года.

Пераможца ў кожнай узроставай групе атрымае новы дацкi ровар — Kildemoes!

У склад журы ўваходзяць беларускiя i дацкiя мастакi, iлюстратары i iншыя эксперты:

— Генадзь Мацур. Мастак, iлюстратар (Беларусь).

— Юлiя Рудзiцкая. Мастачка, анiматарка (Беларусь).

— Кацярына Дубовiк. Мастачка, iлюстратарка (Беларусь).

— Mormor. Мастак (Данiя).

— Сiмон Дреўсен Холмбер. Дырэктар Iнстытута дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве.

— Алена Макоўская. Каардынатарка грамадскай культурнiцкай кампанii «Будзьма беларусамi!».

— Багуслава Саханьска. Дырэктарка Iнстытута дацкай культуры ў Польшчы.

Для ўдзелу ў конкурсе аўтары павiнны запоўнiць заяўку, а таксама прадставiць творчую работу ў электроннай форме.

Даведацца больш пра Правiлы i ўмовы конкурсу можна тут.

Кантактная iнфармацыя — Дар’я Гога, dashagoga@gmail.com.

З палажэннем конкурса можна пазнаёміцца тут.

Конкурс арганізаваны Iнстытутам дацкай культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве ў супрацоўніцтве з грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!»

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie