- Возрастное ограничение: 6+
- Длительность: 4 ч.
- Организатор мероприятия (ответственный за продажу и возврат билетов): Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы», УНП 190269032
22 жніўня 2026 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на традыцыйнае літаратурна-музычнае свята «Кушлянскі фэст — 2026», якое адбудзецца ў філіяле «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (Смаргонскі раён).
Кушляны — месца, дзе беражліва захоўваецца памяць пра Францішка Багушэвіча — паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча, які ўсё сваё жыццё прысвяціў роднаму слову, беларускай зямлі і свайму народу. Тут, пад шум старых дрэў, асабліва адчуваецца дух часу, у якім жыў і тварыў наш знакаміты Дудар. Яго словы і сёння натхняюць нас трымацца каранёў, быць бліжэй да Беларусі і не стамляцца адкрываць яе для сябе кожны раз нанова.
Ёсць святы, на якія проста прыязджаюць. А ёсць тыя, куды вяртаюцца. «Кушлянскі фэст» — менавіта такі. Кожны жнівень ён збірае ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча людзей, для якіх беларуская літаратура, гісторыя і культура — не толькі спадчына, але і частка ўласнага жыцця.
Як заўжды, гасцей свята чакаюць экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, музычная праграма, майстар-класы, гульні і віктарыны, рамесніцкія рады, духмяная гарбата з беларускіх зёлак і ўсё, што можа паспрыяць творчаму адпачынку у адным з самых знакавых літаратурных месцаў Беларусі.
Кожны год «Кушлянскі фэст» дорыць сваім наведвальнікам нешта асаблівае: магчымасць запаволіцца, паслухаць жывое беларускае слова, дакрануцца да гісторыі, сустрэць аднадумцаў і яшчэ раз пераканацца, што культурная спадчына жыве тады, калі яе памятаюць, вывучаюць і перадаюць далей.
Час правядзення: 12:00 — 16:00.
Месца: філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча Кушляны».
Адрас: Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, вёска Кушляны.
Уваход на фестываль — вольны.
Для наведвальнікаў будзе арганізаваны трансфер Мінск — Кушляны — Мінск. Кошт трансферу: 50 рублёў.
Браніраванне месцаў пачнецца 5 жніўня па тэлефоне: +375 17 363 56 21.
Дополнительная информация от организатора:
Информация о порядке и месте возвратов билетов
Литературно-музыкальный фестиваль «Кушлянскі фэст — 2026» состоится 22 августа 2026 года. Мероприятие пройдет на территории филиала «Музей-усадьба Франтишка Богушевича «Кушляны». В программу этого культурного проекта входят тематические экскурсии, встречи с литераторами, живая музыка и ремесленные мастер-классы. Поездка на фестиваль всей семьей или в компании друзей — отличный способ провести выходной день, отдохнуть на природе и приобщиться к истории. Вход на событие свободный, а заказать платный трансфер из Минска на «Кушлянскі фэст — 2026» и изучить подробности можно на сайте Afisha.relax.by.