- Возрастное ограничение: 6+
- Длительность: 5 ч.
-
Организатор:
Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»
20 чэрвеня ў Цімкавічах Капыльскага раёна адбудзецца V літаратурна-музычны фестываль «Цімкавіцкія вытокі», прысвечаны дню нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага — яскравага прадстаўніка беларускай прозы, таленавітага драматурга і публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. Родная вёска Цімкавічы, дзе вучыўся і гадаваўся пісьменнік, яе прырода, гаворка і побыт аднавяскоўцаў вельмі моцна паўплывалі на творчасць Кузьмы Чорнага, які зазначаў: «дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма». Многія аднавяскоўцы сталі героямі яго твораў. «Мне б на ўсё жыццё хапіла апісваць цімкаўцаў», — часта гаварыў пісьменнік.
Свята ладзіцца ў філіяле «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» і на прылягаючых тэрыторыях сумесна з Капыльскім райвыканкамам і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Час правядзення: 16:00 — 21:00.
Сёлета музычная праграма юбілейных «Цімкавіцкіх вытокаў» абяцае быць насычанай. На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль «Жывіца» з Пухавіцкага раёна, артыстка беларускай эстрады Святлана Шыманская, гурт «Двое», а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны.
Як і ў папярэднія гады, гасцей чакаюць сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.
У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пройдуць экскурсіі і традыцыйнае чаяванне «Каля самавара Кузьмы Чорнага», дзе можна будзе даведацца пра старонкі з жыцця класіка і адчуць асаблівую атмасферу гасціннасці, якой славяцца Цімкавічы.
Таксама на свяце будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні, кропкі грамадскага харчавання.
Запрашаем усіх аматараў літаратуры, музыкі ды падарожжаў у Цімкавічы! Вы пабываеце ў вёсцы са старадаўняй гісторыяй, пазнаёміцеся з музеем Кузьмы Чорнага, незабыўна правядзеце час на свежым паветры за вершамі, спевамі ды танцамі. І ўсё гэта — у творчай, гасціннай атмасферы, у прыязнай і каларытнай кампаніі мясцовых жыхароў.
Падрабязная праграма з’явіцца на сайце bellitmuseum.by.
Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Цімкавічы-Мінск. Квіткі — 35р. Браніраванне месцаў: +375 17 363 94 65.
Дополнительная информация от организатора:
Информация о порядке и месте возвратов билетов
Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»
afisha.relax.by представляет вашему вниманию «V літаратурна-музычны фестываль «Цімкавіцкія вытокі»». У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «V літаратурна-музычны фестываль «Цімкавіцкія вытокі»»