У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая («к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата») і да першага пасля лета запальвання хатняга агменю — яго сімвалізуе васковая свечка ў лубцы з жытам, якую ставяць на Покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам. Зерне ў лубку ссыпалі па жменьцы усёй вёскай пад час урачыстага абыходу. Сам Багач аддавалі на захаванне маладой пары, што пабраліся сёлета шлюбам, альбо самай удалай сям'і ў вёсцы. З гэтага зерня пачыналі засяваць на новае лета і верылі, што ўраджай будзе выдатны!
У праграме свята:
– урачыстае шэсце і абрадавае дзеянне;
– беларускія народныя танцы і жывая інструментальная музыка;
– выступы фальклорных гуртоў;
– кірмаш і атмасферныя фота-зоны;
– майстар-класы па рамёствах і шмат іншага.
У праграме могуць быць змены.