-
Стоимость:
7,00 руб.
- Инфолиния:
- Время работы: 10:00 — 16:00
5 чэрвеня 2025 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца традыцыйны Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды».
Кнігі — гэта чароўныя дзверы ў свет ведаў і прыгод, якія абуджаюць у дзецях усё самае лепшае. Чытаючы, яны развіваюць уяўленне, вучацца суперажыванню і разумеюць каштоўнасць сяброўства і сумленнасці. У свеце літаратуры дзеці знаходзяць не толькі забавы, але і жыццёвыя ўрокі, якія застаюцца з імі на ўсё жыццё.
Якуб Колас, беларускі народны паэт, вядомы не толькі сваімі глыбокімі і праніклівымі творамі для дарослых, але і тым, што ён надаваў значную ўвагу дзіцячай літаратуры. Будучы па адукацыі настаўнікам, Колас выдатна разумеў важнасць выхавання і адукацыі маладога пакалення. Яго любоў да дзяцей праяўлялася ў кожным творы. Якуб Колас напісаў шмат высокамастацкіх твораў для дзяцей, напрыклад, «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», паэмы «Міхасёвы прыгоды» ды «Рак-вусач», шматлікія вершы для дзяцей. Акрамя таго, апрацаваў звыш 40 народных казак.
У 1935 годзе свет пабачыла дзіцячая паэма «Міхасёвы прыгоды», яе часам называюць апавяданнем ў вершах. Прататыпам галоўнага героя кнігі стаў малодшы сын пісьменніка Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч. Гарадскога хлопчыка Міхаську, які доўга хварэў у зімовы час, паслалі на ўсё лета ў вёску адпачыць і набрацца сіл. Тут і пачынаюцца розныя прыгоды, удачы і няўдачы. Кожны раздзел паэмы паэтычна раскрывае якую-небудзь новую карціну ці з'яву ў прыродзе. Выдатная якасць твора — яго прастата, маляўнічасць і непасрэднасць. Аб самых звычайных рэчах паэт умее так расказаць, што нібы нанава адкрывае перад намі цудоўны куточак роднай зямлі, сапраўднае хараство мілай нашаму сэрцу прыроды.
5 чэрвеня 2025 года ў межах Фестывалю дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» чакаюцца наступныя мерапрыемствы:
10:00-16:00 — «Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа»:
У межах кожнай творчай сустрэчы — аўтограф-сесія пісьменнікамі.
9:50 — Адкрыццё фестываля. Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч;
10:20 — Творчая сустрэча са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасём Пазняковым;
10:40 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Марынай Белясавай;
10:40 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Драбышэўскай;
11:30 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Наталляй Андрасюк;
12:20 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус;
13:10 — Творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч;
14:00 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Зінаідай Багамолавай;
15:00 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
Інтэрактыўныя пляцоўкі:
(першы паверх, экспазіцыйныя залы музея)
– Інтэрактыўныя пляцоўкі цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк;
– Тэматычныя майстар-класы;
– Інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;
– Тэматычныя фотазоны, пазлы, прагляд беларускамоўных мультфільмаў;
– Кніжны гандаль ад «Акадэмічнай кнігі».
А таксама сярод усіх, хто набудзе кнігу ад выдавецкага дома «Звязда», адбудзецца розыгрыш-латарэя «Шчаслівы чытач» і магчымасць выйграць каштоўныя прызы!
Сардэчна запрашаем прыняць удзел у фестывалі!
7,00 руб.
afisha.relax.by представляет вашему вниманию «Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды»». У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды»»