Надыходзіць час восеньскага раўнадзенства, а значыць трэба ладзіць святкаванне Багача.
20 верасня запрашаем на смачнае, багатае на ўражанні восеньскае свята. Разам з вамі зладзім традыцыйны абыход, паслухаем народную музыку і патанцуем пад яе, даведаемся новае на лекцыях ад майстроў, пачастуемся на кулінарных майстар-класах і шмат іншага!
Праграма*:
13:00 — Адкрыццё свята: частаванне, гульні і забаўкі;
13:30 — Абрад «Багач» пры ўдзеле гасцей;
14:00 — Майстар-клас па традыцыйных танцах і гульні;
14:30 — Забаўкі ад вядоўцы;
15:00 — Выступ гурта «Жылін брод»;
16:00 — Майстар-клас па традыцыйных танцах і гульні;
16:30 — Забаўкі ад вядоўцы;
17:00 — Традыцыйная музыка;
17:30 — Частаванне, закрыццё свята.
А таксама майстар-класы па пляценні на пальцах і кроснах, па стварэнні лялькі-мотанкі і ўпрыгожванняў з вышыўкай і інш.
Ну і як жа на Багач без пачастункаў і расповедаў пра беларускую кухню? Вас чакае майстар-клас па сыраварэнні з дэгустацыяй, кулінарны майстар-клас ад знаўцы беларускай кухні — Алены Мікульчык, лекцыя-дэгустацыя пра каву па-беларуску.
Ладзім конкурс на самую вялікую гародніну!
*у праграме магчымы змены.
Трансфер. Папярэдні запіс абавязковы.
20.09 (субота): Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) — Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 11:00.
Дукорскі маёнтак — Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»). Час адпраўлення: 18:30.
Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10,00 руб.
Увага!Бронь прымаецца да 21:00 19 верасня.
Бронь (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber +375 29 164 94 40. Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.
Геалакацыя прыпынка — 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку. Вас будуць чакаць мікрааўтобусы з надпісамі «Дукорскі маентак» і «Дружны».