- Инфолиния:
- Возрастное ограничение: 0+
- Организатор мероприятия (ответственный за продажу и возврат билетов): ГУ «Музей истории города Минска», УНП 191303406
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачала работу выстаўка жывапісу і графікі Барыса Аракчэева «Мінск — горад майго шчасця» да 100-годдзя з дня нараджэння мастака.
Мінск — гэта асобная старонка ў творчасці Барыса Аракчэева. Як казаў сам мастак, гэты горад стаў для яго сапраўдным шчасцем: тут ён пачаў сваю мастацкую адукацыю, сустрэў сваё каханне, якое ператварылася ў сямейнае жыццё, і яго дочкі, унукі і праўнучка працягнулі мастацкую дынастыю.
Выстаўка ўяўляе сабой рэтраспектыўны паказ твораў Барыса Аракчэева, прысвечаных Мінску. Асноўную частку экспазіцыі складаюць жывапісныя пейзажы і тэматычныя карціны, дапоўненыя графічнымі работамі, якія паказваюць любімы горад майстра.
У 1957 годзе Барыс Аракчэеў піша цэлую серыю маленькіх эцюдаў, якія цяпер цікава разглядаць як дакумент гісторыі. Калі сям’я жыла на вуліцы Берасцянскай, штораніцы мастак назіраў праз вакно, як яго дзеці ідуць у школку, дарослыя спяшаюцца на заводы і фабрыкі. Атрымаўшы майстэрню ў 1962 годзе, ён стварае некалькі сотняў эцюдаў і замалёвак з акна, праз якое адкрываецца цудоўны панарамны від на самае сэрца Мінска. Мастак піша гісторыю горада, дзе год за годам усё мяняецца. На старонках гэтай хронікі можна ўбачыць трамвайчык, што калісьці хадзіў па Інтэрнацыянальнай вуліцы праз плошчу Свабоды ўніз да Нямігі, кафэ «Пінгвін», якое праглядаецца скрозь золата восеньскай лістоты, і будынак былога гарадскога тэатра на Інтэрнацыянальнай.
Па гэтых эцюдах майстар стварае вялікія тэматычныя палотны. Шэраг твораў прысвечаны плошчы Свабоды: тут адбываліся розныя дзяржаўныя мерапрыемствы, Гэта было месца збору прызыўнікоў, і адсюль пачыналі рух першамайскія і кастрычніцкія дэманстрацыі, што адлюстравана на карцінах «Восеньскі прызыў» (1976-77), «Свята вясны, міру і дружбы народаў» (1980-я), «Дзень Чырвонай арміі» (1980). На плошчы пад Новы год ставілі ўпрыгожаную ёлку, развешвалі гірлянды ліхтароў на дрэвах, як гэта адлюстравана на незавершанай карціне «Саборная плошча» (1974).
Працы 1950-х–1980-х гадоў разнастайныя па тэхніцы выканання і каляровым рашэнні, але і зімой, і ўлетку ўлюбёная сталіца ў вачах мастака прадстае кранальна мілай і святочна прыгожай.
Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў (1926-2013)
Нарадзіўся 19 красавіка 1926 года ў сяле Турбанава Яраслаўскай губерні (РСФСР). У 1943 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, з 1946 года служыў у штабе Беларускай ваеннай акругі ў Мінску. У 1950 годзе быў прыняты ў Мінскае мастацкае вучылішча, якое скончыў на выдатна датэрмінова і паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года. У 1966-1971 гг. выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1971-1996 гг. працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе атрымаў званне дацэнта.У 1996 г. Б.У. Аракчэеву было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь», у 2011 г. быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Работы мастака знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі Расіі, Польшчы, Італіі, Нарвегіі, Германіі, Францыі, Чэхіі, Сербіі, Ізраілі, ЗША, Канадзе.
Выстаўка працягне работу да 1 лістапада 2026 года.
Дополнительная информация от организатора:
Информация о порядке и месте возвратов билетов
Выстаўка Барыса Аракчэева «Мінск — горад майго шчасця» пройдет в «Галерее Михаила Савицкого». Экспозиция представляет собой ретроспективный показ живописных пейзажей, тематических картин и графических работ, посвященных любимому городу мастера. Поход на художественную выставку в Минске — это отличный способ провести свободное время с семьей, друзьями или детьми, отдохнуть культурно и с пользой. Полную информацию о мероприятии, точное расписание работы площадки, отзывы и фото вы можете увидеть на портале Afisha.relax.by.