Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка мастацкіх работ Віктара Данілава «З любоўю да Радзімы»

пт, сегодня
ул. Богдановича, 7а
10:00
Описание

Віктар Данілаў — вядомы беларускі мастак і педагог. Для яго Беларусь стала другой радзімай, каб спазнаць і зразумець яе, Віктар Мікалаевіч ажыццявіў шмат падарожжаў. Убачанае ў Заслаўі,  Ракуцёўшчыне ўвасобілася ў далікатныя акварэлі і жывапісныя працы. Не проста ўбачанае, а прапушчанае праз сябе, праз свае веды, эмоцыі і пачуцці.

Архітэктурны пейзаж — любімы жанр мастака В. Данілава, тут знітоўваюцца гісторыя, архітэктура і прырода. Побач са старажытнымі храмамі можам убачыць сучасны гарадскі дворык альбо ціхую сельскую вулачку, знайсці душэўны спакой ці натхненне для творчасці. Многія працы, прадстаўленыя ў выставе, паказваюць Беларусь з вышыні птушынага лёту. І гэта не проста пейзаж з высокім гарызонтам, а значна большае — жаданне падняць гледача над зямлёю, над будзённасцю, паказаць яму «красу, і светласць, і прастор».

Данілаў Віктар Мікалаевіч — мастак-педагог, графік, акварэліст, жывапісец. Член Беларускага саюза мастакоў (2024), член Еўразійскай мастацкай садружнасці (2020). У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1968 г.

Нарадзіўся 13 жніўня 1946 года ў г. Сучан Прыморскага краю (Расія). У 1970 г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава. Вучыўся ў педагогаў І.Сталярова і Г.Клікушына.

У 1975-1978 гг. працаваў загадчыкам кабінета выяўленчага мастацтва Мінскага гарадскога інстытута ўдасканалення настаўнікаў, кіраваў студыяй мастакоў-педагогаў у Доме настаўніка ў Мінску. З 1978 года выкладае на факультэце пачатковай адукацыі БДПУ імя М. Танка.

Персанальныя выстаўкі праходзілі ў Беларусі (Мінск, Віцебск, Нясвіж, Заслаўе, Орша, Маладзечна) і за яе межамі. Мастацкія работы Віктара Данілава знаходзяцца ў калекцыях музеяў Мінска, Віцебска, Оршы, Ліды, Маладзечна, Заслаўя, Нясвіжа, Самарканда, Пскова, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Англіі, ЗША, Ізраіля, Польшчы, Германіі, Італіі і іншых краін.

  • Вход:

    Свободный

  • Инфолиния:

    +375 17 355 22 95

  • Возрастное ограничение: 6+
  • Организатор:

    Государственное учреждение «Литературный музей М.Богдановича»

    УНП 190270570

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Выстаўка мастацкіх работ «Віктара Данілава» «З любоўю да Радзімы» проходит в «Музее «М.Богдановича» в Минске недалеко от улицы «Богдановича». Посещение культурных экспозиций и художественных залов в Минске позволяет не просто с интересом, но и с пользой провести время. Выставка пейзажей и акварелей подойдет для взрослых и детей, подарив новый интересный опыт в сфере изобразительного искусства. Записаться или узнать подробности о Выстаўцы мастацкіх работ «Віктара Данілава» «З любоўю да Радзімы» можно на Afisha.relax.by.