Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка жывапісу Ягора Батальёнка «Абярэг»

ср, сегодня
ул. Петра Мстиславца, 11
10:00
Описание

З 14 кастрычніка па 4 лістапада ў мастацкай галерэі «АртХаос» будзе праходзіцьвыстаўка жывапісу беларускага мастака Ягора Батальёнка «Абярэг».

Гэта не першая дэманстрацыя творчасці майстра на пляцоўцы галерэі. Папярэдні праект быў арганізаваныў 2018 годзе і атрымаў прыемныя водгукі, што і стала адной з прычын паўторнага паказуўнікальнага жывапісу творцы.Прырода і жывапіс цесна звязаны, нездарма яна з’яўляецца адной з галоўных крыніц натхнення для дзеячаў мастацтва.

Прырода абуджае творчыя сілы праз бясконцую разнастайнасць формаў, святла і колераў. Адлюстраванне на палатне лясоў, палёў, рэк інеба дазваляе мастаку перадаць веліч і зменлівасць навакольнага свету. Ісаак Левітанбачыў у пейзажы стан душы: «Пейзаж не павінен быць толькі жывапісам... у ім павінен быць настрой, які кранае». Творчасць Ягора Батальёнка — гэта пейзажны жывапіс,прысвечаны прыродзе ўлюбёнага краю мастака. Пераважна палотны ўяўляюць лірычныя пейзажы, сузіранне якіх здольна выклікаць цэлую гаму пачуццяў — ад прымірэння да драматызму. Мастацтва аўтара гаворыць на мове вобразаў і метафар, дзе сімвалізм і колер,дапаўняючы адзін аднаго, ствараюць непаўторны стыль і раскрываюць асаблівы характар жывапіснай манеры.

Выстаўка мае назву «Абярэг». Згодна з разважаннямі Ягора Батальёнка, удахрысціянскую эпоху абярэгам служылі прадметы, якія, паводле народных уяўленняў,абаранялі чалавека ад хвароб, бед і злых сіл. Такія рэчы вырабляліся з даступных матэрыялаў — гліны, костак жывёл, металу, дрэва і інш. З развіццём выяўленчага мастацтва гэтую ахоўную функцыю, канечне, у пераносным значэнні, можа выконваць карціна. Менавіта ў свае творчыя працы, з увасобленымі паэтычнымі вобразамі роднай прыроды, напоўненымі шчырасцю і духоўнасцю, мастак укладае асаблівую мэту — служыць прататыпам «абярэгу» для яе ўладальніка.

Мастацкая галерэя «АртХаос» запрашае наведаць выстаўку, а таксама набыць любыз прадстаўленых твораў.

ГЦ «Dana Mall», вул. П.Мсціслаўца, 11 (1 паверх, цэнтральны ўваход).

  • Время работы: 10:00 — 22:00
  • Вход:

    Свободный

  • Инфолиния:

    +375 33 353 85 77

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Организатор:

    ООО «Арт Хаос»

    УНП 192718240
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения