Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Персанальная выстава жывапісу і графікі Яўгеніі Сухаверхавай «Пункт вяртання»

пт, сегодня
Описание

8 кастрычніка (чацвер) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» у 18:00 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу і графікі Яўгеніі Сухаверхавай «Пункт вяртання»

Экспазіцыя арганізоўваецца ў межах праектаў з нагоды Году беларускай жанчыны. Яўгенія Сухаверхава таленавітая мастачка (нарадзілася на Міншчыне, у г. Любань), якая ўмее бачыць прыгажосць у звычайных праявах жыцця. У сваім садочку яна вырошчвае кветкі з якіх потым складае букеты, што адпавядаюць пэўнаму сезону або настрою. Вытанчаныя кампазіцыі з півоняў, вяргіняў або цюльпанаў становяцца падставай да сюжэтаў афортаў, мастацкіх фотаздымкаў або жывапісных палоцен. Вандроўкі па Беларусі і назіранні за прыродай знайшлі адлюстраванне ў краявідах Яўгеніі Сухаверхавай. Акрамя таго доўгая супрацоўніцтва з праваслаўнымі выдавецтвамі ў якасці ілюстратара паўплывала на з’яўленне ў творчым багажу мастачкі твораў на рэлігійныя сюжэты.
Яўгенія Сухаверхава ўжывае некалькі стылістык для сваіх творах: больш класічную і рэалістычную для краявідаў і нацюрмортаў у тэхніцы афорт; стылізацыю, блізкую да народнай плыні для жывапісу алеем (пераважна таксама краявіды і нацюрморты) і алегарычна-сімвалічную ўмоўную мову — для ілюстрацый і афортаў на рэлігійную тэматыку. Але ўсе працы мастачкі аб’ядноўвае жаночы стваральны падыход і мяккі лірычны настрой.

Пункт вяртання ў канцэпцыі дадзенага праекту мае некалькі значэнняў. Больш шырокае — гэта само мастацтва, якое мае тэрапеўтычную і кампенсаторную функцыю. Для творчага чалавека актыўна займацца мастацтвам — значыць «вярнуцца» да самога сабе, да сваёй сутнасці. На выставе мы бачым усю шырыню дыяпазону творчых памкненняў Яўгеніі Сухаверхавай: графіку, жывапіс, фатаграфію, разьбу па дрэву. Акрамя таго многія працы мастачкі раскрываюць тэму роднай зямлі, дому: алеі дрэў, кветкі з садочку, беларускія вёсачкі і гарады — гэта таксама вельмі важны пункт вяртання, глеба, якая падтрымлівае чалавека.
У выставу ўвайшлі афорты і жывапісныя палотны (нацюрморты і краявіды) апошніх 15 год, дапаўненнем экспазіцыі сталі мастацкія фотаздымкі мастачкі.

  • Инфолиния:

    +375 17 342 50 76

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Стоимость:

    Кошт уваходнага білета — 5,00 руб, льготнага білета — 2,00 руб.

  • Организатор:

    Государственное учреждение «Минский областной центр народного творчества»

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Выставка живописи и графики Евгении Суховерховой «Пункт вяртання» проходит с 8 октября по 1 ноября 2026 года в «‎Минском областном центре народного творчества» в Минске по адресу: ул. Гикало, 4. На выставке представлены живописные полотна, офорты, художественные фотографии и работы в технике резьбы по дереву, созданные художницей за последние 15 лет. В экспозиции можно увидеть пейзажи, натюрморты, цветочные композиции и произведения на религиозную тематику, объединенные мягким лирическим настроением и любовью к родной земле. Выставка «Пункт вяртання» станет хорошим вариантом для культурного отдыха в Минске, посещения с друзьями или семьей. Стоимость входного билета — 5 рублей, льготного — 2 рубля. Купить билеты на выставку «Пункт вяртання» можно на Afisha.relax.by.