-
Вход:
7,00 руб. — для дарослых
5,00 руб. — для студэнтаў
3,50 руб. — для школьнікаў
- Инфолиния:
- Возрастное ограничение: 6+
-
Организатор:
УП «Арт-Эксклюзив»
УНП 190473726
Шмат падарункаў атрымае Мінск да свайго 959-годдзя. Адным з такіх яркіх мастацкіх падарункаў стане выстава жывапісу віцебскага майстра Міхаіла Васільевіча Ляўковіча выстава «Пачуццё прыналежнасці».
Беларускі горад Віцебск воляю лёсаў увайшоў ва ўсе каталогі па сучасным мастацтве ХХ стагоддзя. Менавіта ў Віцебску сышліся шляхі творцаў, імёны якіх сталі сінонімамі новага погляду на выяўленчае мастацтва. З непрымірыма рознымі поглядамі, маючы прыналежнасць да розных мастацкіх плыняў, яны далі жыццё з’яве сусветнага маштабу — Віцебскай прафесійнай мастацкай школе, якая, у сваю чаргу, выхавала пакаленні незвычайных, таленавітых, яркіх майстроў.
Міхаіл Васільевіч Ляўковіч — сябра Беларускага саюза мастакоў, адзін з выпускнікоў легендарнага мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (цяпер – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава). Яго творчыя імкненні, як і ў многіх мастакоў, змяняліся з часам, але адклікаліся не на моду і попыт, а толькі на дыханне ўнутранага свету, настрой душы, жаданне падзяліцца патаемным. «Ноч цалуе дзень», «Неба ведае…», «Знак жніўня» — такія назвы здольны даць сваім творам чалавек эмацыянальны, які тонка адчувае, чалавек, які захапляецца тым, чаго іншыя, нават, не заўважаюць. Гэтую трансляцыю адчуванняў, увасобленую ў жывапісных работах дзіўнай прыгажосці, можна было б назваць маналогам, але глядач не застаецца абыякавым, таму што заўсёды далучаецца да эмоцый мастака, рэагуе на іх і тады нараджаецца дыялог.
На выставе наведвальнікі ўбачаць больш за 40 жывапісных твораў. Адкрытыя, чыстыя каляровыя рашэнні — блакітны, аранжавы, белы, чырвоны, жоўты – такія ясныя, быццам хтосьці спецыяльна адкалібраваў рэзкасць да дасканаласці. І складана падзяліць карціны строга па жанрах, бо кожны твор багаты не толькі колерам і формай, але і сэнсамі. І, напэўна, адзін з самых галоўных сэнсаў — тое самае пачуццё прыналежнасці да ўсяго, што кожнае імгненне адбываецца ў бясконцым свеце.
Яскравыя кампазіцыі аўтара, якія закранаюць розныя тэмы, аб’яднаныя агульным энергетычным гучаннем, прысвячаюцца мінчанам і гасцям горада!
7,00 руб. — для дарослых
5,00 руб. — для студэнтаў
3,50 руб. — для школьнікаў
УП «Арт-Эксклюзив»