Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выставы мастацкіх работ Анатоля Гармазы «Ах, колькі ёсць красы…»

вт, сегодня
Музей М.Богдановича ул. Богдановича, 7а
10:00
Описание

Прэзентацыя выставы 19 жніўня 2026 года, а 18-й гадзіне.

Запрашаем на выставу класіка беларускай карыкатуры Анатоля Гармазы, які ў гэты раз паўстае перад гледачом у новай іпастасі — як тонкі лірык і майстар пейзажу, прадаўжальнік традыцый нацыянальнага пейзажнага жывапісу. Прэзентуюцца работы, створаныя падчас пленэраў у любімых куточках Беларусі. Мастак імкнецца захаваць пачуццё непасрэднай блізкасці да беларускай прыроды з яе пагоркамі і пералескамі, барамі і дубравамі, ляснымі азёрамі і рачулкамі.

Мастацкія работы Анатоля Гармазы перадаюць велічнасць моманту і глыбокі лірызм, спалучаюць знешнюю маляўнічасць з філасофскім асэнсаваннем жыцця, яго хуткаплыннасці і абнаўлення, знікнення старога і нараджэння новага. Мастак абапіраецца на класічныя падыходы, але мае адметны стыль, які адчуваецца ў кампазіцыі, каларыце і манеры пісьма. Яго карціны не з’яўляюцца ілюстрацыямі да вершаў Максіма Багдановіча, але гарманічна перагукваюцца з паэзіяй класіка, абодва творцы шукаюць «красу і светласць, і прастор» і шчодра дзеляцца сваім бачаннем свету.

Анатоль Гармаза — вядомы беларускі мастак. Нарадзіўся 10 лютага 1955 г., у в. Навасады, (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава. З 1978 г. літаратурны супрацоўнік часопіса «Вожык», з 1984 г. — галоўны мастак гэтага часопіса, з 1995 г. — шэф-рэдактар газеты «Пікнік». На сённяшні момант Анатоль Іванавіч — генеральны дырэктар ААТ «Рэдакцыя газеты “Шапакляк”», сярод выданняў якой — газеты «Друг пенсионера», «Шапокляк», часопісы «Я на пенсии», «Зайкина школа», «Сказка на ночь» і інш. А.І.Гармаза — удзельнік рэспубліканскіх і замежных выстаў, штогод прымае ўдзел у міжнароднай выставе карыкатуры ў Турцыі.

Выстава працуе з 19 жніўня па 30 верасня 2026 года.

  • Время работы: вт — вс с 10:00 до 19:00; пн — выходной
  • Вход:

    На прэзентацыю 19 жніўня а 18-й гадзіне ўваход бясплатны.

    З 20 жніўня уваход платны:

    – навучэнцы устаноў сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі — 2,00 руб.

    – дарослыя — 3,00 руб. 

  • Инфолиния:

    +375 17 355 22 95

  • Возрастное ограничение: 6+
  • Организатор:

    Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения