Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2026 г. пачынае працу выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь», якая прысвечана паслядоўнікам і вучням Ісуса Хрыста — апосталам (ад грэч. ἀπόστολος — пасланнік, прапаведнік). У калекцыі музея знаходзяцца выбраныя творы XVII–XIX стст., што раней уваходзілі ў комплексы іканастасаў, якія не захаваліся да нашага часу ў першапачатковым выглядзе.

Вобразы і лёсы першых паслядоўнікаў і вучняў Ісуса Хрыста сталі прыкладам для пераймання шматлікім святым і праведнікам, якія прынялі Божае Адкрыццё. Кожны з іх прысвяціў сваё жыццё служэнню біблейскай праўдзе і будаўніцтву Царквы на зямлі, апосталы сталі сведкамі жыцця, пакарання смерцю і Уваскрэсення Ісуса Хрыста. Яны самааддана прапаведавалі новае веравучэнне, пакінулі пісьмовыя працы, якія сталі крыніцай шматлікай багаслоўскай літаратуры.

У рэлігійным жывапісе апосталы паўстаюць звернутымі да Спаса Уседзяржыцеля, які сядзіць на троне, размешчанага ў цэнтры дэісуснага рада іканастаса. Дэісус (з грэч. — Маленне) увасабляе ідэю заступніцтва вышэйшых Нябесных сіл у асобе Найсвяцейшай Дзевы Марыі, прапаведніка Іаана Прадцечы і іншых святых перад Хрыстом за чалавецтва ў дзень Страшнага суда. Даследчыкі адзначаюць, што для беларускага варыянта Дэісуса характэрна не пакланенне бажаству, а тэма перадачы і ўспрымання апосталамі вучэння Хрыста з наступнай яго трансляцыяй чалавецтву.

У пошуку абароны і заступніцтва звяртаюцца святыя і звычайныя вернікі на працягу жыцця да Маці Божай як выратавальніцы роду чалавечага — «цёплай заступніцы свету халоднага», па словах паэта. На выставе знаходзіцца вобраз Маці Божай Жыровіцкай са святымі, якія стаяць перад ёй у маленні. Экспазіцыя прадстаўляе розныя варыянты выяў пакланення Уседзяржыцелю святых апосталаў, айцоў Царквы, шматлікіх хрысціянскіх паслядоўнікаў Яго вучэння. Нагляднае ўспрыманне рэлігійных дагматаў раскрываецца ў апостальскім радзе сярэдзіны XVII ст. з Дабравешчанскага храма манастыра святой Брыгіты ў Гродне, у творах канца XVII ст. іканастаса Успенскага сабора Жыровіцкага манастыра, другой паловы XVIII ст. з Шарашоўскай Прачысценскай царквы і іншых.

Дапаўняюць экспазіцыю архіўныя фота інтэр’ера Прачысценскага храма ў Шарашове, іканастаса ў Георгіеўскай царкве Давыд-Гарадка Брэсцкай вобласці, Успенскага сабора ў Жыровічах.

На выставе прадстаўлена каля 40 твораў сакральнага жывапісу XVII — пачатку XIX ст.

Часовая экспазіцыя «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» будзе экпанавацца з 22 ліпеня па 31 жніўня 2026 г. ў выставачным корпусе, чацвёртым паверсе (вул. К. Маркса, 24).

  • Время работы: Пн, ср, пт — вс с 11:00 до 19:00; чт с 13:00 до 21:00; вт — выходной день
  • Вход:

    Дарослыя — 10,00 руб.

    Навучэнцы і студэнты (дзённая форма навучання) — 5,00 руб.

    Дні льготнага наведвання для дарослых* — 5,00 руб.

    *першы панядзелак кожнага месяца — для ўсіх катэгорый наведвальнікаў, другая серада кожнага месяца — для наведвальнікаў пенсіëннага ўзросту.

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Организатор:

    Национальный художественный музей Республики Беларусь

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения