Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Ад каранёў да сучаснасці»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22 ліпеня в 17:00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы драўляных вырабаў «Ад каранёў да сучаснасці». Праект арганізаваны сумесна з аддзелам па рабоце з калектывамі народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці дзяржаўнай установы «Мінскканцэрт».

У экспазіцыю ўвойдуць работы майстроў мастацкай апрацоўкі дрэва членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці». Работы сучасных разбяроў прадстаўляюць розныя стылявыя накірункі драўлянай пластыкі. Большасць вырабаў па-свойму арыгінальныя і своеасаблівыя. У сваёй творчасці майстры імкнуліся выказаць подых новага часу, выкарыстоўваючы сучасныя інструменты і прыстасаванні для работы з матэрыялам.

У Беларусі, багатай на лес, мастацкая апрацоўка дрэва сярод іншых відаў рамёстваў здаўна займае вядучае месца. З гэтага даступнага ўніверсальнага, досыць трывалага, лёгкага ў апрацоўцы матэрыялу стваралі жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, майстравалі мэблю і транспартныя сродкі, прылады працы і посуд. Шырокім быў дыяпазон тэхналагічных прыёмаў: дрэва секлі, пілавалі, дзяўблі, габлявалі, свідравалі, тачылі, абпальвалі, фарбавалі, паліравалі, вырабы з яго ўпрыгожвалі разьбой, роспісам, выпальваннем.

Многія з драўляных вырабаў — жывое сведчанне шматвяковага развіцця формаў і дэкору, што адлюстравалі старажытныя вераванні і абрады. Але гэта не значыць, што беларускім майстрам не ўласціва імкненне шукаць і знаходзіць новыя пластычныя вырашэнні, выкарыстоўваць найноўшыя мастацкія дасягненні, ствараць новыя рэчы ці дэкараваць традыцыйнымі матывамі, раней не вядомымі ў народным мастацтве.

Час працы: 11:00-19:00, панядзелак-пятніца.

  • Вход:

    свободный

  • Инфолиния:

    +375 17 259 46 12

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Организатор:

    Художественная галерея «Университет культуры»

    УНП 100141034

    совместно с отделом по работе с коллективами народного творчества и культурно-досуговой деятельности ГУ «Минскконцерт»

    УНП 100725598
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения