Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Мікалай Залозны. Палітра жыцця»

чт, сегодня
13:00 от 10 руб.
Описание

З 27 чэрвеня па 9 жніўня 2026 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, паверх 3, зала 1) пройдзе экспанаванне выставы «Мікалай Залозны. Палітра жыцця». Персанальная выстава мастака і педагога, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Рыгоравіча Залознага (1925–1982) арганізавана з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння майстра.

Мікалай Залозны нарадзіўся ва Украіне, вучыўся ў Беларусі. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, потым выкладаў у сваіх альма-матэр, дзе ўзгадаваў некалькі пакаленняў мастакоў. Са зброяй у руках юнаком прайшоў па дарогах завяршальнага этапа Вялікай Айчыннай вайны. Дыпломная работа «Капітуляцыя», расказаная з такой шчырасцю і пранікнёнай сілай на аснове асабістых уражанняў аб адным з драматычных эпізодаў напрыканцы вайны, атрымала пахвалу выдатных майстроў савецкага мастацтва Барыса Уладзіміравіча Іагансона і Віктара Міхайлавіча Арэшнікава.

Палітра стала сэнсам жыцця Мікалая Залознага. Гэта і інструмент для змешвання фарбаў, і люстэрка ўнутранага свету мастака, і жыццёвы шлях бліскучага каларыста і цудоўнага педагога. Праз палітру ён піша свой лёс і расказвае лёс сваіх сучаснікаў, дзеліцца ўспамінамі і ўражаннямі, змешваючы на палатне фарбы радасці, выпрабаванняў, адкрыццяў, стварае шэдэўр, злучаючы колеры. Палітра майстра складаецца з мноства ўнікальных мазкоў, дзе кожнае адценне непаўторнае, дзе самыя цёмныя тоны ствараюць глыбіню і кантраст, а кожны пражыты дзень, выпрабаваная эмоцыя, падзея, якая адбылася, ператвараюцца ў яркую карціну жыцця. Мастак, нібы скульптар, лепіць свет з маляўнічай матэрыі. Ён стварае колеравае, жывое асяроддзе, якое дыхае, пульсуе. У дасканаласці валодаючы колерам, па-майстэрску іграе з разнастайнымі адценнямі.

Кожны твор Мікалая Залознага нібы акорд, уверцюра да сімфоніі фарбаў. Колеры яго карцін утвараюць сімфонію жыцця над смерцю, даюць пачуццё радасці, здабытай у выпрабаваннях, у пакутах. Мажорныя і мінорныя ноты ў яго палотнах прыцягваюць адчуваннем шчасця самога існавання. І ўсё гэта перадаецца сродкамі самога жывапісу — колерамі, іх спалучэннямі, адценнямі, тонамі, характарам мазка — смелым, буйным, напорыстым, поўным любові, страсці, шаленства. Мастак піша шырока, магутна, натхнёна, яго жывапіс пастозны, адчувальны.

Юбілейная выстава «Мікалай Залозны. Палітра жыцця» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ахоплівае перыяд творчасці з 1965 па 1982 год — ад маладога мастака, што падаваў вялікія надзеі, да сталага майстра, якім ён стаў. Жанравы дыяпазон прадстаўленай творчай спадчыны ўключае сюжэтна-тэматычную карціну, пейзаж, нацюрморт, партрэт.

На выставе экспануюцца творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, з фондаў Беларускага саюза мастакоў, з калекцыі сям’і і прыватнага збору, а таксама фотакопіі і фотаздымкі з архіва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сямейнага архіва. Дапаўняюць экспазіцыйную прастору графічныя партрэты Мікалая Залознага, створаныя яго калегам па творчым цэху Міхаілам Якаўлевічам Лісоўскім, з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і палітра майстра, захаваная спадчыннікамі яго сябра-мастака Аляксандра Фёдаравіча Семілетава.

Куратар выставы — Анастасія Карнейка, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стст.

  • Время работы: пн, ср, пт-вс с 11:00 до 19:00; чт с 13:00 до 21:00; вт — выходной
  • Вход:

    10,00 — 49,00 руб.

  • Инфолиния:
  • Возрастное ограничение: 12+
  • Организатор:

    Национальный художественный музей Республики Беларусь

    УНП 100377771

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Выставка картин «Мікалай Залозны. Палітра жыцця» проходит до 9 августа 2026 в «Национальном художественном музей Республики Беларусь» в Минске недалеко от метро Октябрьская / Купаловская. На эту выставку можно сходить самому или пригласить с собой друзей, родственников. Это отличное место, куда можно сходить на выходных с друзьями. Стоимость билета на выставку «Мікалай Залозны. Палітра жыцця» составляет от 10,00 рублей. Выставочный зал открыт понедельник, среда, пятница, суббота, воскресенье с 11:00 до 19:00, четверг с 13:00 до 21:00.
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie