Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань»

пн, 15 июня
15:00
Описание

15 чэрвеня 2026 года а 15-й гадзіне ў сяродкрыжжы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань», арганізаванага Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Асацыяцыяй керамічнага мастацтва правінцыі Хэнань і Кітайскай гандлёва-прамысловай асацыяцыі «Хэнань» (Кітайская Народная Рэспубліка).

На сённяшні дзень фарфор з’яўляецца неад’емнай часткай культуры Кітая. З часоў дынастыі Мін (1368-1644) фарфор сталі ствараць у імператарскіх майстэрнях (у тым ліку ў правінцыі Хэнань), дзейнасць якіх была на кантролі ў самога правіцеля Кітая. Да гэтага часу майстры ствараюць свае творы ў тых жа печах на тых жа месцах, дзе іх выраблялі стагоддзямі.

Работы, прадстаўленыя ўвазе гледача, з’яўляюцца часткай гэтай старажытнай традыцыі правінцыі Хэнань, яе шматвяковай гісторыі і значэння.

Выстава прадставіць творы, якія адпавядаюць розным традыцыйным тэхналогіям фарфору. Ад селадонаў, створаных паводле прынцыпу Дань (дасягненне прыгажосці, стрыманай і лаканічнай), да паліхромных фарфоравых вырабаў, якія здзіўляюць складанасцю формы і каларыту.

Экспазіцыя «Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань» — гэта не толькі магчымасць убачыць шматграннасць традыцыйнага мастацтва, але і сімвал надзеі на далейшае развіццё культурнага абмену паміж Беларуссю і Кітаем.

Выстава заклікана адлюстраваць бытавыя аспекты жыцця традыцыйнага Кітая, яго разнастайнасць і сутнасць.

У экспазіцыю ўключана больш за 30 твораў сучасных майстроў Кітайскай Народнай Рэспублікі, выкананых у адпаведнасці са старажытнай традыцыяй керамічнага мастацтва правінцыі Хэнань.

Выстава «Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань» будзе экспанавацца з 15 па 28 чэрвеня 2026 г. у пераходнай галерэі (вул. Леніна, 20, 2 паверх).

  • Время работы: понедельник, среда, пятница, суббота, воскресенье с 11:00 до 19:00; четверг с 13:00 до 21:00; вторник — выходной день;
  • Вход:

    Взрослые — 15,00 руб.

    Учащиеся и студенты (дневная форма обучения) — 8,00 руб.

    Семейный уикенд:

    2 взрослых + 1 ребенок — 35,00 руб.

    2 взрослых + 2 ребенка — 42,00 руб.

    2 взрослых + 3 ребенка — 49,00 руб.

    1 взрослый + 2 ребенка — 28,00 руб.

    1 взрослый + 3 ребенка — 35,00 руб.

    1 взрослый + 4 ребенка — 42,00 руб.

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie